Іван Дзмітрыевіч Сіраж
Іван Дзмітрыевіч Сіраж | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1933 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Узнагароды і прэміі |
Іван Дзмітрыевіч Сіраж (5 ліпеня 1933, в. Астрагляды, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — ?) — заслужаны механізатар рэспублікі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і калгаснікаў. Пасля вайны атрымаў адукацыю ў Астраглядаўскай няпоўнай сярэдняй школе. Рана пачаў працоўную дзейнасць: з 1949 года — на паляводчых работах у мясцовым саўгасе.
Пасля службы ў арміі ўладкаваўся рознарабочым на Рэчыцкі мэблевы камбінат, але з цягам часу, у 1956 годзе, вярнуўся ў сельскую гаспадарку. Набыў прафесію трактарыста-машыніста і застаўся на малой радзіме ў саўгасе «Астрагляды». Працаваў у саўгасе «Астрагляды» механізатарам да яго ліквідацыі ў 1986 годзе ў выніку чарнобыльскай катастрофы.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1970—1974 гадоў. Неаднаразова быў дэпутатам раённага і сельскага Саветаў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, шэрсці і іншай прадукцыі Івану Сіражу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.