Астраглядаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Астраглядаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Буркі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 18 сакавіка 2005
Часавы пояс UTC+03:00

Астрагля́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Буркі. Знаходзіўся на паўночным захадзе раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Астрагляды. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Багушскага, Вязкоўскага і Хатуцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 14 студзеня 1960 года ў склад сельсавета з Мікуліцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бакуны, Буркі, Кавалі, Марытон і Шчарбіны)[1]. У склад сельсавета да 1962 года ўваходзілі вёска Двор-Астрагляды і пасёлак Папаратнае (былі далучаны да в. Астрагляды). 8 студзеня 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буркі. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючыя выключаны пасёлак Печы і вёска Шчарбіны[2]. 18 сакавіка 2005 года сельсавет перайменаваны ў Буркоўскі сельсавет[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]