Іван Канстанцінавіч Кабушкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Іва́н Канстанцінавіч Ка́бушкін (15 (2) лютага 1915, вёска Малахоўцы Баранавіцкага раёна — 1943) — удзельнік мінскага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі з 1935 года. У 19391940 удзельнічаў у савецка-фінскай вайне.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон, у Мінску здзейсніў пабег і ўключыўся ў антыфашысцкую барацьбу.

Увосень 1941 года на чале невялікай баявой групы выконваў выведныя і дыверсійныя аперацыі, здзяйсняў налёты на варожыя аўтамашыны; па заданні кіраўніцтва мінскага падполля і камандавання партызанскіх атрадаў і брыгад здабываў зброю, боепрыпасы, медыкаменты, ратаваў людзей з лагераў смерці. Меў падпольныя клічкі Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў. З мая 1942 года з'яўляўся кіраўніком аператыўнай групы мінскага падпольнага гаркама партыі па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі. Удзельнічаў у выданні і распаўсюдзе нелегальнай літаратуры.

4 лютага 1943 года пры выкананні баявое задачы быў схоплены гітлераўцамі. Загінуў у фашысцкіх засценках.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе Івану Кабушкіну пасмяротна было нададзена званне Героя Савецкага Саюза.

Яго імем названая вуліца і школа ў Мінску, а таксама пасёлак у Баранавіцкім раёне.[1]

На будынку трамвайнага дэпо ў Казані, дзе ён працаваў, усталяваная мемарыяльная дошка. На радзіме героя і ў пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна ўсталяваныя помнікі.

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Іван Канстанцінавіч Кабушкін на сайце «Героі краіны»