Кабушкіна
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Пасёлак
Кабушкіна
|
Ка́бушкіна[1] (трансліт.: Kabuškina, руск.: Кабушкино) — пасёлак у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчаны за 14 км на поўдзень ад Баранавіч.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Раней паселішча было вядома як вёска Торбалава.
У 1969 годзе вёска пераўтворана ў пасёлак, якому было нададзена прозвішча Героя Савецкага Саюза, ураджэнца суседняй в. Малахоўцы І. К. Кабушкіна.
Да пасёлка далучана вёска Чарамошнік.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 75 жыхароў (1959)
- 204 жыхары (1970)
- 183 жыхары (1998)
- 59 гаспадарак, 178 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх