Перайсці да зместу

Іван Канстанцінавіч Слесараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Канстанцінавіч Слесараў
руск.: Иван Константинович Слесарев
Дата нараджэння 30 лістапада 1926(1926-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1998(1998-04-01) (71 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера жывёлагадоўля
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар

Іван Канстанцінавіч Сле́сараў[1] (руск.: Иван Константинович Слесарев; 30 лістапада 1926 — 1 красавіка 1998) — вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, доктар біялагічных навук (1972), прафесар (1977).

Нарадзіўся ў горадзе Ілек Ілекскага павета Уральскай губерні Казакскай АССР (сучаснае сяло, адміністрацыйны цэнтр Ілекскага раёна Арэнбургскай вобласці Расіі). Скончыў 7 класаў школы і ў 1942 годзе паступіў вучыцца ў Ілекскі заатэхнічны тэхнікум[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З лістапада 1943 года па май 1944 года праходзіў ваенную падрыхтоўку, скончыў школу снайпераў у Бузулуку і праходзіў службу ў складзе 417-й стралковай Чырванасцяжнай Сівашскай дывізіі 1-а Прыбалтыйскага фронту[2]. Удзельнік вызвалення Прыбалтыкі і Беларусі.

У 1947 годзе скончыў Ілекскі заатэхнічны тэхнікум, у 1952 годзе — Арэнбургскі сельскагаспадарчы інстытут (сучасны Арэнбургскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт). У 1956 годзе скончыў аспірантуру і ў 1956—1961 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам на Аграбіялагічнай станцыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

З 1961 года І. К Слесараў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па па бялковым кармленні сельскагаспадарчай жывёлы з выкарыстаннем сінтэтычных азоцістых рэчываў, арганічных кіслот, смакавых дабавак хімічнага і мікрабіялагічнага сінтэзу.

Аўтар больш за 160 навуковых прац[2]. Адзін з аўтараў патэнта «Кормовая добавка для животных»[3].

Пад кіраўніцтвам І. К. Слесарава абаронены 34 кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Минеральное питание крупного рогатого скота. — Мн., 1987. (разам з А. С. Зяньковым);
  • Минеральные источники Беларуси для животноводства. — Мн., 1995. (разам з М. У. Пілюком).

Узнагароджаны шэрагам медалёў за баявыя і працоўныя заслугі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, НДІ жывёлагадоўлі, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[2].

Зноскі