Перайсці да зместу

Ян Непамуцэн Цеханавецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Мартынавіч Цеханоўскі)
Ян Непамуцэн Цеханавецкі
Дуброва
Дуброва
маршалак шляхты Беларускай губерні[d]
1796 — 1797
маршалак шляхты Беларускай губерні[d]
з 1801
маршалак шляхты Віцебскай губерні
1806 — 1808
падчашы мсціслаўскі[d]
з 2 чэрвеня 1772
Папярэднік Мікалай Ільініч[d]
маршалак шляхты Мсціслаўскага павета
1785 — 1792

Род Цеханавецкія
Бацька Марцін Адам Цеханавецкі[d]
Жонка Кацярына з Нагурскіх[d][1]

Ян Непамуцэн Мартынавіч Цеханавецкі (польск.: Jan Nepomucen Ciechanowiecki; ? — 1808) — дзяржаўны службовец.

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Мартына Цеханавецкага.

Падчашы мсціслаўскі з 2 чэрвеня 1772 пасля Мікалая Ільініча, які перайшоў на пасаду стольніка, староста трыпуцінскі[2].

У 1785-1787 і 1789-1792 гадах маршалак шляхты Мсціслаўскага павета[3], маршалак дваранства Беларускай губерні ў 1796—1797, 1801 гадах і Віцебскай губерні ў 1806—1808 гадах[4]. У 1807 за ўдзел у арганізацыі земскай міліцыі быў узнагароджаны ордэнам св. Ганны I ступені і ўзведзены ў правадзейныя стацкія саветнікі[5].

Валодаў маёнткам Ціраспаль у Віцебскім павеце. У Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні яму належала 2752 валокі зямлі. Дзяцей не меў, яшчэ пры жыцці большасць сваіх уладанняў ён перадаў у карыстанне малодшаму брату Ігнацію і яго спадчыннікам[5].

Склаў тэстамент у 1800 годзе[2].

З 1780 года ў шлюбе з Кацярынай з Нагурскіх (пам. не раней за 1804), дачкой падкаморыя жамойцкага[2].

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 122. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. а б в 550. Jan Nepomucen Ciechanowiecki // Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy (польск.) / pod redakcją Andrzeja Rachuby. — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2019. — Tom IX: Województwo mścisławskie. XVI—XVIII wiek. — ISBN 978-83-65880-76-5.
  3. Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
  4. Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  5. а б Тирасполь на сайце «Витебская энциклопедия» (руск.)