Іван Паўлавіч Серада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Паўлавіч Серада
Дата нараджэння 1 ліпеня 1919(1919-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1950(1950-11-18) (31 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Вялікая Айчынная вайна
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Паўлавіч Серада (укр.: Іван Павлович Середа; 1 ліпеня 191918 лістапада 1950) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1941). Гвардыі старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі.

У жніўні 1941 года, як повар 91-га танкавага палка 46-й танкавай дывізіі 21-га механізаванага корпуса, асабліва вызначыўся ў раёне Даўгаўпілса (сёння Латвія), дзе з вінтоўкай і сякерай абяззброіў нямецкі танк і ўзяў у палон чатырох танкістаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 ліпеня 1919 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Аляксандраўка Данецкай губерні УССР. Па нацыянальнасці ўкраінец. Разам з сям’ёй пераехаў у сяло Галіцынаўка Мар’інскага раёна. Скончыў Данецкі харчовы тэхнікум[1].

У лістападзе 1939 года прызваны ў РСЧА (Снежнянскім РВК Сталінскай вобласці Украінскай ССР). Служыў поварам у 91-м танкавым палку 46-й танкавай дывізіі 21-га механізаванага корпуса. З чэрвеня 1941 года знаходзіўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Вызначыўся ў разведцы ў тыле праціўніка: калі нямецкія салдаты выявілі савецкіх назіральнікаў і спрабавалі захапіць іх, ён падпоўз да нямецкага танку і звязкам гранат падарваў яго. Потым баец замяніў забітага кулямётчыка і трапным агнём знішчыў больш за дзесяць нямецкіх матацыклістаў. Разведгрупа адбілася ад нямецкіх салдат і вярнулася ў сваё падраздзяленне з трафеямі і трыма палоннымі[1][2][3][4].

У ліпені і жніўні 1941 года быў паранены (другі раз — цяжка)[5].

З 10 кастрычніка па 23 лістапада 1941 года камандаваў узводам 4-га стралковага палка 46-й стралковай дывізіі 1-й ударнай арміі, удзельнічаў у абароне Ленінграда. Затым з 27 лістапада па 5 студзеня 1942 года прымаў удзел у бітве за Маскву, камандаваў ротай 7-га стралковага палка 185-й стралковай дывізіі 30-й арміі[6].

У лютым 1942 года быў цяжка паранены. У 1942 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу, а ў 1944 годзе — Новачаркаскае кавалерыйскае вучылішча[1]. Як гвардыі старшы лейтэнант служыў памочнікам начальніка прадфуражнага і гаспадарчага забеспячэння 8-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 2-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі[5].

У перыяд з 14 красавіка па 3 мая 1945 года, нягледзячы на адрыў кавалерыстаў ад баз забеспячэння і складанасць баявой абстаноўкі, надзейна забяспечваў асабісты склад прадуктамі харчавання і боепрыпасамі[5].

У 1945 годзе ў званні старшага лейтэнанта быў звольнены ў запас. Працаваў старшынёй сельскага савета ў вёсцы Аляксандраўка Данецкай вобласці[1].

Памёр 18 лістапада 1950 года[1].

Подзвіг[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя выявы
Уручэнне медаля «Залатая Зорка», Паўночна-Заходні фронт (кастрычнік 1941).
Агітацыйны плакат пра подзвіг чырвонаармейца Серады.

У жніўні 1941 года ў раёне горада Даўгаўпілс (Латвія) Серада рыхтаваў абед для чырвонаармейцаў. У гэты час ён убачыў нямецкі танк, які рухаўся ў бок палявой кухні. Узброіўшыся толькі вінтоўкай і сякерай, повар схаваўся за кухняй. Танк, пад’ехаўшы да кухні, спыніўся, і экіпаж стаў вылазіць машыны[1].

У гэты момант Серада выскачыў з-за кухні і кінуўся да танка. Экіпаж неадкладна вярнуўся ў машыну, а кухар заскочыў на браню. Калі танкісты адкрылі агонь з кулямёта, повар ударамі сякеры сагнуў яго ствол, а затым кавалкам брызента зачыніў назіральныя шчыліны танка. Далей ён пачаў стукаць абухом сякеры па брані, пры гэтым выкрыкваючы загады чырвонаармейцам (якіх на самай справе побач не было) закідваць танк гранатамі. Экіпаж танка здаўся, а Серада пад прыцэлам вінтоўкі прымусіў іх звязаць адзін аднаму рукі. Калі падаспелі байцы стралковага падраздзялення, яны ўбачылі танк і звязаных чатырох немцаў[1].

Па ўспамінах аднапалчаніна Серады, яго сякера захоўвалася ў часці як баявая рэліквія[7]. Подзвіг шырока папулярызаваўся ў гады вайны, быў адлюстраваны на савецкіх агітацыйных плакатах. Пасля многія сталі меркаваць, што «кухар Серада» — гэта міф[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Савецкія дзяржаўныя ўзнагароды і званні[1]:

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя медыяфайлы
Выявы
Памятны знак у вёсцы Галіцынаўка.
Відэафайлы
 «Повар»
  • У горадзе Даўгаўпілс імем Івана Серады была названа вуліца і ўстаноўлена мемарыяльная дошка[11]. Пасля распаду СССР вуліца была перайменаваная, а дошка прыбраная[8].
  • Імем Івана Серады названа вуліца ў вёсцы Галіцынаўка, дзе яму ўсталяваны абеліск[11].
  • У 2020 годзе кінастудыяй Artel Film Production зняты кароткаметражны фільм «Кухар» праекта «Пра людзей і пра вайну», прысвечаны подзвігу Івана Серады.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з Середа Иван Павлович (руск.). warheroes.ru. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2022.
  2. а б Наградной лист с представлением к званию Героя Советского Союза у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
  3. От Советского Информбюро. Утреннее сообщение 12 августа // Известия : газета. — 13 августа 1941. — № 190 (7566). — С. 1.
  4. Герои Советского Союза. Подвиг Ивана Середа // Правда : газета. — 2 cентября 1941. — № 243 (8651). — С. 2.
  5. а б в г Наградной лист с представлением к ордену Отечественной войны II степени у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
  6. а б Список участников обороны городов, находящихся на службе в Учебном офицерском кавалерийском полку РККА для получения медалей (1945) у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
  7. Бог Войны. Календарь Победы. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 3 ліпеня 2015.
  8. а б Сидорчик 2014.
  9. Указ Президиума Верховного Совета СССР о присвоении звания Героя Советского Союза красноармейцу Середа И. П. // Правда : газета. — 1 сентября 1941. — № 242 (8650). — С. 1.
  10. Список участников обороны городов, находящихся на службе в Учебном офицерском кавалерийском полку РККА для получения медалей (1945) у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
  11. а б Герои Советского Союза 1988.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Середа Иван Павлович // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов.. — М.: Воениздат, 1988. — С. Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Кавалеры Золотой Звезды: очерки о Героях Советского Союза / авт.-сост. А. А. Трокаев. — Донецк: Донбасс, 1976. — С. 377—378. — 478 с.
  • Трокаев А. А. Герои пламенных лет: очерки о Героях Советского Союза — уроженцах Донецкой области / [вступ. статья К. С. Москаленко]. — Донецк: Донбасс, 1985. — С. 460—463. — 575 с. — (Герои Советского Союза).
  • Семёнов Н. С. Время не властно. — М.: ДОСААФ, 1988. — С. 24—27. — 416 с.
  • Бортаковский Т. В. Остаться в живых! Неизвестные страницы Великой Отечественной. — М.: Вече, 2015. — ISBN 978-5-4444-3590-8.
  • Андрей Сидорчик «Десерт» из топора. Как кашевар Середа взял в плен немецкий танк // Аргументы и факты. — 2014. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]