Іван Паўлавіч Хіцько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Паўлавіч Хіцько
Дата нараджэння 7 ліпеня 1938(1938-07-07) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дызайнер, выкладчык універсітэта
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды

Іван Паўлавіч Хіцько (нар. 7 ліпеня 1938, Дубрава, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец, дызайнер . Дацэнт (1991), член Саюза дызайнераў Беларусі. Член журы па народных рамёствах Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар», удзельнік многіх абласных, рэспубліканскіх, міжнародных выставак і конкурсаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (спецыяльнасць «Маляванне, чарчэнне і праца», 1966), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства», 1979). Працаваў на кафедры працы і дэкаратыўнага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. У 1991 годзе яму прысвоена навуковае званне дацэнта.

Творчая[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў больш за 100 навуковых і вучэбна метадычных артыкулаў і дапаможнікаў: «Разьба па дрэве» (дапаможнік для 9-10 класаў), эксперыментальныя праграмы і падручнікі для сярэдняй школы «Тэхналогія народных рамёстваў», дапаможнік «Дэкаратыўныя наборы з саломкі»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Нагрудны значок Міністэрства адукацыі БССР «Выдатнік народнай асветы» (1978)
  • Медаль «Ветеран працы» (1984)
  • Ганаровая грамата Міністэрства асветы СССР (1986)
  • Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1967, 1976, 1977, 1987, 1990).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хіцько Іван Паўлавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 720.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]