Іван Паўлавіч Шэйко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Паўлавіч Шэйко
Дата нараджэння 10 лютага 1948(1948-02-10) (71 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера жывёлагадоўля
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар

Іван Паўлавіч Шэйко (10 лютага 1948, в. Шэйкі, Клецкі раён, Мінская вобласць) — навуковец у вобласці жывёлагадоўлі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (19962002), замежны сябар Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1999). Доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (19661971). Скончыў аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі (19711974). У 19751978 гг. малодшы навуковы супрацоўнік БелНДІ жывёлагадоўлі, у 19781990 гг. загадчык Ліпецкага аддзялення УНДІ племянной справы Расійскай Федэрацыі, 19901995 гг. намеснік дырэктара па навуковай працы БелНДІ жывёлагадоўлі, у 1996 г. намеснік начальніка Галоўнага кіравання інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і мяса-малочнай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 1996 года генеральны дырэктар Навукова-вытворчага аб'яднання «Племэліта». У 1996—2006 гадах дырэктар Інстытута жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 года першы намеснік генеральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі».

Навуковыя працы ў вобласці гадоўлі, селекцыі, генетыкі і ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл. Выканаў засноўвалыя працы па стварэнні і засваенню тэхналогій вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі жывёлагадоўлі на аснове ўдасканалення існых і стварэння новых парод, тыпаў, ліній, гібрыдаў, кросаў, метадаў узнаўлення, сістэм кармлення і ўтрымання. Распрацаваў тэарэтычныя, метадычныя і практычныя праблемы падвышэння прадуктыўных якасцей сельскагаспадарчых жывёл. На падставе комплексных даследаванняў па гадоўлі, селекцыі і ўзнаўленню жывёл, мадэляванню селекцыйнага працэсу, эканамічнага аналізу прапанаваў тэарэтычнае абагульненне асаблівасцей селекцыйнага працэсу пры выводзінах спецыялізаваных тыпаў, ліній і парод свінняў з селекцыяй на спалучальнасць. Аўтар некалькіх завадскіх парод, ліній і тыпаў свінняў. Пры ім непасрэдным удзеле выведзеная і апрабаваная беларуская мясная парода свінняў, беларуская чорна-пярэстая парода буйнага рагатага ската і беларуская запражная парода канёў. Распрацаваў тэхналогію атрымання высокапрадуктыўных гібрыдаў і кросаў свінняў.

Аўтар больш за 480 прац, у тым ліку 9 манаграфіяў, 10 кніг, падручніка.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі (1987)

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Праграма інтэнсіфікацыі свінагадоўлі і рэкамендацыі па яе рэалізацыі. М., 1989.
  2. Біятэхналогія свінагадоўлі. Мн., 1993 (у суаўт.).
  3. Свінагадоўля. Мн., 1998 (у суаўт.).
  4. Эканоміка арганізацый і галін аграпрамысловага комплексу. У 2 кн. Мн.: Беларуская навука, 2007 (у суаўт.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Летапіс Беларускай Сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995). Горкі, 1995.
  2. Научно-педагогическая школа и основные направления научных исследований. Горки. 2001.
  3. Иван Павлович Шейко (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2008. №1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]