Галынкаўскі сельсавет (Клецкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галынкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Галынка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 648
Плошча 140,11 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Галы́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Галынка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тучанскага сельсавета (3 населеныя пункты: Бабічы, Карацк, Межная Слабада)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1648 чалавек[2], з іх 60,2 % — беларусы, 34,0 % — рускія, 3,3 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.