Іван Пятровіч Фурман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Пятровіч Фурман
Зіновій Гарбавец. Партрэт І. Фурмана 1927.jpg
Зіновій Гарбавец. Партрэт І. Фурмана 1927
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1934(1934-01-19)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера мастацтвазнаўства і этнаграфія
Месца працы
Альма-матар
Commons-logo.svg Іван Пятровіч Фурман на Вікісховішчы

Іван Пятровіч Фурман (1890, Магілёў19 студзеня 1934, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец і краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Саламон Юдовін. «Экслібрыс Івана Фурмана»

Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча; затым Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Памёр ў Віцебску пасля цяжкай хваробы.

Член Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і культуры Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. З 1931 года супрацоўнік Віцебскага краязнаўчага музея.

Займаўся даследваннямі беларускага народнага мастацтва[1], творчасці віцебскіх мастакоў — гравёраў[2][3][4]. Каб абараніць таленавітых мастакоў ад палітычнай дыскрэдытаціі з боку «змагароў» за «пралетарскае рэвалюцыйнае» мастацтва, якія набывалі моц ў сярэдзіне 20 — х — пачатку 30 — х гадоў, Іван Фурман падкрэсліваў ў іх творах краязнаўчыя і этнаграфічныя матывы. Ён піша:

ксілаграфіі Мініна, Юдовіна, Гарбаўца маюць вялікае значэнне ў жыцці мастацтва нашага краю. Да гэтых гравюр будуць звяртацца не толькі знаўцы мастацтва, але і ўсякі, хто вывучае мясцовы край, і асабліва той, хто вывучае архітэктуру і быт краю, бо ў гравюрах памянёных мастакоў даволі поўна адлюстраваны знешні від горада Віцебска і яго ўнутранае жыццё[5].

Зноскі

  1. І. П. Фурман. Крашаніна: матэрыялы да гісторыі яе ў Віцебшчыне. — Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства. — Віцебск, 1925. — 63 с. — 1 500 экз.
  2. І. П. Фурман. Віцебскія мастакі-гравёры. — Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства. — Віцебск, 1928. — 28 с. — 60 экз.
  3. І. П. Фурман. Віцебск у гравюрах Саламона Юдовіна. — Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства. — Віцебск, 1926. — 46 с. — 400 экз.
  4. И. П. Фурман. З. И. Горбовец. Гравюры на дереве. — 1927.
  5. Віцебшчына: Зборнік артыкулаў. — Віцебск, 1928. — Т. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с.