Перайсці да зместу

Іван Піліпавіч Валошын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Піліпавіч Валошын
Сцяг Міністр дзяржаўнага кантролю БССР
1946 1951
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік ён сам, як наркам
Пераемнік Аляксей Кулікоў
Сцяг Народны камісар дзяржаўнага кантролю БССР
1940 1946
Кіраўнік урада Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік ён сам, як міністр

Нараджэнне 29 ліпеня 1903(1903-07-29)
Смерць 18 студзеня 1969(1969-01-18) (65 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Іва́н Пілі́павіч Валошын (11 жніўня (29 ліпеня) 1903, Аўдзііўка, цяпер Данецкая вобласць, Украіна — 18 студзеня 1969, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, вучоны ў галіне энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966).

Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (1930).

У 1938—1940 інструктар ЦК КП(б)Б. З 1940 года намеснік старшыні Савета Народных Камісараў БССР, адначасова наркам дзяржаўнага кантролю БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларускім штабе партызанскага руху, намеснік начальніка спецшколы па палітчастцы..

З 1951 года кіраўнік энергасектара, потым Інстытута энергетыкі Акадэміі навук БССР. Навуковыя працы ў галіне энергетыкі, распрацоўкі і ўкаранення паўправадніковых прыбораў.

Кандыдат у члены ЦК КПБ (1949—1953). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1950).

  • Развитие энергетики Белоруссии, Мн., 1960.
  • Переходные процессы в цепях с термисторами, Мн., 1967.