Іван Сямёнавіч Весялоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сямёнавіч Весялоўскі
Дата нараджэння 13 верасня 1795(1795-09-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка (6 мая) 1867 (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] (1823)
Альма-матар

Іван Сямёнавіч Весяло́ўскі[1] (2 (13) верасня 179516 красавіка 1867) — рускі вучоны, фізік, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, доктар медыцыны (1823).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Магілёў, у дваранскай сям’і. У 1803—1810 гг. вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі, адкуль перайшоў у Магілёўскую мужчынскую гімназію і вучыўся ў ёй да заняцця горада французскім войскамі ў час Айчыннай вайны 1812 года. Пераехаўшы ў Маскву, паступіў у Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт і ў 1816 годзе скончыў яго фізіка-матэматычны факультэт, а ў 1823 годзе медыцынскі факультэт. З 1825 года І. С. Весялоўскі — ад’юнкт-прафесар Маскоўскага аддзялення Медыцынска-хірургічнай акадэміі і выкладае фізіку і матэматыку, у 1833—1838 гг. ардынарны прафесар фізікі. З 1836 года прафесар у Імператарскім Маскоўскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

І. С. Весялоўскаму належаць працы па электрычнасці, па ўдакладненні прыроды атмасфернай і так званай «жыццёвай» электрычнасці. Правёў шэраг эксперыментаў па вызначэнню тоеснасці абодвух гэтых відаў.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гапоненка В. А Весялоўскі Іван Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 120—121.
  • Веселовский, Иван Семенович // Биографический словарь профессоров и преподавателей Императорского Московского университета за истекающее столетие со дня учреждения января 12-го 1755 года, по день столетнего юбилея января 12-го 1855 года, составленный трудами профессоров и преподавателей, занимавших кафедры в 1854 году, и расположенный по азбучному порядку. — Москва: В Университетской Типографии, 1855. — Т. I. — С. 163. — 485 с. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]