Іван Сяргеевіч Верас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Іван Верас
Поўнае імя Іван Сяргеевіч Верас
Нарадзіўся 22 красавіка 1997(1997-04-22)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 29 (9)
2018 Беларусь Чысць 13 (3)
2019 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 27 (15)
2020 Беларусь Смалявічы 12 (0)
2020— Беларусь Крумкачы (Мінск) 11 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2021.

Іван Верас (нар. 22 красавіка 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Крумкачы».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль бабруйскай «Белшыны». На наступны год, калі бабруйская каманда выбыла ў Першую лігу, стаў іграком асноўнага складу. У пачатку 2018 года падоўжыў кантракт[3], аднак правёў за «Белшыну» толькі два матчы, пасля чаго пакінуў клуб. У другой палове 2018 года выступаў за «Чысць», дзе быў адным з асноўных ігракоў, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.

У сакавіку 2019 года папоўніў склад мікашэвіцкага «Граніта»[4], дзе стаў асноўным нападнікам. З 15 галамі стаў трэцім бамбардзірам Першай лігі 2019. У студзені 2020 года перайшоў у «Смалявічы»[5], якія выйшлі ў Вышэйшую лігу. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену, гуляў за дубль. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[6].

У жніўні 2020 года далучыўся да «Крумкачоў»[7], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[8].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Белшына Беларусь 28 9
2017 Д2 Белшына Беларусь 27 9
2018 (1) Д2 Белшына Беларусь 2 0
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 13 3
2019 Д2 Граніт Беларусь 27 15
2020 (1) Д1 Смалявічы Беларусь 12 0
2020 (2) Д2 Крумкачы Беларусь 11 3

Зноскі