Іван Трафімавіч Каробкін
Іван Трафімавіч Каробкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1976 (54 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер-землеўпарадчык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Іван Трафімавіч Каробкін (10 лістапада 1921, в. Кварцяны, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 16 верасня 1976) — беларускі інжынер па землеўпарадкаванні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1950 годзе. З 1950 па 1976 гады працаваў інжынерам, старшым інжынерам, кіраўніком сектара, начальнікам аддзела ў БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Член КПСС з 1963 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты планіроўкі і забудовы пасёлкаў торфабрыкетных заводаў Гацук імя Дзяржынскага, Лашанскае, Усяж, Усяж Вук (1953—1955), сельскіх населеных пунктаў калгасаў і саўгасаў БССР (1955—1973), Баранавіцкага і Слуцкага адкормачнікаў (1969—1977), рабочыя чарцяжы эксперыментальна-паказальных пасёлкаў калгасаў імя Калініна, «Чырвоная змена», саўгасаў «Камуніст», імя Леніна, «Малеч» (1967—1973), праекты планіроўкі і рабочыя чарцяжы забудовы пасёлкаў калгасаў «Гвардыя», імя Дзімітрава, «Кірава», «Аснежыцкі», «Савецкая Беларусь» (1960—1973), птушкафабрык Баранавіцкай, Гродзенскай, 1-й Мінскай, Смалявіцкай (1961—1973).
Аўтар публікацый па пытаннях планіроўкі і забудовы сёлаў БССР, у т.л. кнігі «З досведу планіроўкі сельскіх населеных пунктаў БССР» (Мінск, 1959).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коробкин Иван Трофимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 10 лістапада
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім павеце
- Памерлі 16 верасня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Інжынеры Беларусі
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне