Чавускі павет
Чавускі павет | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Магілёўская губерня | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Чавусы | ||||
Дата ўтварэння | 2 красавіка 1777 | ||||
Дата скасавання | 4 мая 1922 | ||||
Насельніцтва (1897) | 88 686 | ||||
Плошча | 1 168 вёрст² км² | ||||
![]() |
Ча́вускі павет (руск.: Чаусский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1777—1922 гг. Цэнтр — г. Чавусы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова тэрыторыя павета ўваходзіла ў склад Магілёўскага намесніцтва Вялікага Княства Літоўскага, якое з 1566 года стала часткай Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. З 1589 года ў Магілёўскай воласці. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з 1772 па 1777 тэрыторыя адносілася да Магілёўскай правінцыі Расійскай імперыі. У 1777 годзе быў утвораны Чавускі павет у складзе Магілёўскай губерні. У 1796 годзе Магілёўская губерня стала часткай Беларускай губерні, а ў 1801 годзе зноў была выдзелена ў самастойную адзінку.
У красавіку 1919 года павет быў уключаны ў Гомельскую губерню. У маі 1922 года павет быў скасаваны, а яго тэрыторыя была перададзеная ў Горацкі і Магілёўскі паветы. У цяперашні час адпавядае Чавускаму і Дрыбінскаму раёну Магілёўскай вобласці.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Чавускі павет займаў сярэднюю частку Магілёўскай губерні. Плошча паверхні 2168 кв. вёрст. Плошча павета ўзгорыстая, мае скланенне на поўдзень. Глеба пераважна суглінкавая. Аброшваецца сістэмай ракі Проні, прытоку Сажа. Проня працякала ў павеце 60 вёрст і прымала ў сябе р. Басю з Поўна, Галубінай, Аўчосай і Касінкай, Раста з Дублянкай, Плясной і Рудзеяй. Сплаўных і суднаходных рэк няма. Азёр няма, балот няшмат.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Жыхароў у 1900 годзе налічвалася 90 568 чал. (44 969 мужскога і 45 599 жаночага), З іх сяляне складалі 58%, мяшчане — 8%. Праваслаўных 83 479 чалавек, рыма-каталікоў — 1 937 чалавек, астатніх хрысціян — 673 чалавек, іудзеяў — 4 479 чал. Населеных месцаў было 280, у тым ліку 1 горад і 5 мястэчак.
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Воласці[правіць | правіць зыходнік]
- Гладкаўская — с. Гладкава,
- Галянёўская — с. Галяні,
- Гарадзецкая — с. Гарадзецк,
- Горская — м. Горы,
- Дрыбінская — м. Дрыбіна,
- Радамльская — с. Радамля,
- Расненская — м. Расна,
- Чавуская — г. Чавусы,
- Чарняўская — с. Чэрнеўка
Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]
Фабрык і заводаў было 153, з 828 працоўнымі і вытворчасцю на 74 302 р. У павеце была найбольшая колькасць млыноў — 110 і сукнавальняў — 17; па суме вытворчасці першае месца займалі 6 вінакурных заводаў (37 232 р.).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Насевіч, В. Чавускі павет / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 132.