Іван Фаміч Вацякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Фаміч Вацякоў
Дата нараджэння 24 мая 1914(1914-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 2002(2002-11-22) (88 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Іван Фаміч Вацякоў (24 мая 1914, в. Сатышава, Марыінска-Пасадскі раён, Чувашыя, Расія — 22 лістапада 2002) — інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне асноў і фундаментаў. Доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1940; аспірантура, 1961).

Працаваў на БАМпраекце Галоўнага ўпраўлення чыгуначных зносін НКУС (з 1940, Ірканская экспедыцыя), Літоўскай чыгунцы (з 1947, галоўны інжынер, начальнік дарпраекта), Балтыйскай чыгунцы (г. Рыга, з 1956), у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1962—2001, факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, кафедра «Будаўнічыя канструкцыі, асновы і фундаменты», у 1975—1986 — загадчык кафедры, 1964—1975 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: механіка грунтоў; тэорыя і практыка прагназавання асядання фундаментаў будынкаў і збудаванняў у складаных грунтавых умовах.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследование осадок фундаментов зданий в сложных инженерно-геологических условиях и вопросы теории и практики расчета консолидации водонасыщенных грунтов оснований в нелинейной постановке : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.02 / Вотяков Иван Фомич. — Москва, 1985.
  • Исследование осадок зданий на сильно сжимаемых основаниях в условиях Прибалтики : автореферат диссертации … кандидата технических наук / И. Ф. Вотяков. — Ленинград, 1961.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вацякоў Іван Фаміч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 363. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Вотяков Иван Фомич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 823.
  • Беззаветное служение Родине : Вотяков Иван Фомич / Т. А. Власюк // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 26—31.