Іван Фёдаравіч Мічурын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Фёдаравіч Мічурын
Род дзейнасці архітэктар
Дата нараджэння 1700[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1763[1][3][…]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Фёдаравіч Мічурын (руск.: Ива́н Фёдорович Мичу́рин, 1700-1763) — архітэктар, які працаваў у стылі рускага барока, пераважна ў Маскве.

Пасля пажару 1737 года ў Маскве кіраваў аднаўленнем амаль усіх крамлёўскіх цэркваў і ўрадавых будынкаў, у прыватнасці Мікольскай вежы Маскоўскага Крамля і храма Васіля Блажэннага. Яму належыць праект шмат'яруснай званіцы з калонамі розных ордэраў (званіца царквы Параскевы Пятніцы на Пятніцкай вуліцы, знішчаная ў 1930-х гадах).

Мічурын быў кіраўніком будаўніцтва Марыінскага палаца і Андрэеўскай царквы ў Кіеве, якія будаваліся па праектах Барталамеа Растрэлі.

У 1749—1758 гадах будаваў сабор Свенска-Успенскага манастыра, кіраваў будаўніцтвам царквы Троіцы Жываначальнай на Арбаце (не захавалася), а таксама пабудовамі ў Златавустаўскім манастыры (не захаваліся, знесены ў 1933 г.) у Маскве.

Зноскі

  1. а б Ivan Michurin // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ivan Fiodorovič Mičurin // NUKAT — 2002.
  3. Yevsina N. A. Ivan Michurin // Michurin, Ivan // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T057830
  4. archINFORM — 1994. Праверана 15 сакавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]