Марыінскі палац (Кіеў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Від на Марыінскі палац, 2005

Марыінскі палац (укр.: Маріїнський палац) — двухпавярховы палац у Кіеве на высокім правым беразе Дняпра. Знаходзіцца побач з будынкам Вярхоўнай Рады і з'яўляецца цырыманіяльнай рэзідэнцыяй Прэзідэнта Украіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац у Царскім садзе быў закладзены па замове імператрыцы Елізаветы Пятроўны ў 1744 годзе. Праект у стылі барока быў распрацаваны яе прыдворным архітэктарам Барталамеа Растрэлі. Пад кіраўніцтвам масквіча Івана Мічурына, а таксама групы іншых архітэктараў палац быў збудаваны да 1752 годзе.

Заказчыца не паспела наведаць палац. Першай царскай асобай, якая спынілася ў Марыінскім палацы, была Кацярына II, якая наведала Кіеў у 1787 г. Тут яна прымала 14 лютага венесуэльскага палітычнага дзеяча Франсіска Міранду, будучага вызваліцеля ад іспанскай каланіяльнай сістэмы[1].

У канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзі палац быў рэзідэнцыяй генерал-губернатараў Кіеўскай губерні. У 1889 г. у Царскім садзе пры Марыінскім палацы Д. Морыс ідэнтыфікаваў новы ў батаніцы від какаінавага куста — Erythroxylum novogranatense, так званая калумбійская ці трухільская кока[2].

Пажары[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку XIX стагоддзя Царскі палац згарэў у выніку серыі пажараў. Праз паўстагоддзя, у 1870 годзе, Аляксандр II даручыў архітэктару Карлу Маеўскаму рэканструяваць палац, зыходзячы са старых планаў і карцін. Пасля аднаўлення быў пераназваны ў Марыінскі ў гонар імператрыцы Марыі Аляксандраўны. Па яе жаданні, ля паўднёвага боку палаца быў разбіты вялікі парк. Палац да 1917 г. служыў рэзідэнцыяй для членаў імператарскай сям'і, якія наведвалі Кіеў.

Пасля рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

Марыінскі палац, 2007 г.

Падчас Грамадзянскай вайны Марыінскі палац выкарыстоўваўся як ваенны штаб. У кан. 1920-х будынак належаў сельскагаспадарчай школе, пазней стаў музеем. Падчас Вялікай Айчыннай вайны палац моцна пацярпеў і быў адрэстаўраваны ў канцы 1940-х. Яшчэ адна буйная рэстаўрацыя была здзейснена ў 1980-х. У наш час Марыінскі палац знаходзіцца на рэканструкцыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]