Перайсці да зместу

Іван Шубашыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Шубашыч
Нараджэнне 7 мая 1892(1892-05-07)[1]
Смерць 22 сакавіка 1955(1955-03-22)[2] (62 гады)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Доктар Іван Шубашыч (харв.: Ivan Šubašić, сербск.: Иван Шубашић; 27 мая 1892, Вукава Горыца, каля Карлаваца — 22 сакавіка 1955, Заграб) — харвацкі і югаслаўскі палітык і юрыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Намеснік старшыні Харвацкай сялянскай партыі У. Мачака, быў пасроднікам на перамовах паміж Мачакам і прынцам Паўлам наконт аўтаноміі Харватыі. У 1939—1941 гадах, пасля прадастаўлення аўтаноміі Харватыі, займаў пасаду бана (кіраўніка) Харватыі. У 1944 годзе ўзначальваў урад Югаславіі ў выгнанні, прызнаны заходнімі краінамі, у сакавіку 1945 года ўвайшоў у кааліцыйны ўрад, сфарміраваны Цітам, і стаў міністрам замежных спраў. У кастрычніку таго ж года падаў у адстаўку з-за нязгоды з палітычным курсам. Апошнія 10 гадоў жыцця пражыў у Заграбе.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Ivan Šubašić // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Brozović D., Ladan T. Ivan Šubašić // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Pavlowitch, Stevan K. (2008). Hitler’s new disorder: the Second World War in Yugoslavia. Columbia University Press. ISBN 978-0-231-70050-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]