Іван Якаўлевіч Чумачэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Якаўлевіч Чумачэнка
Род дзейнасці партызан
Дата нараджэння 25 верасня 1904(1904-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1991(1991-11-18) (87 гадоў)
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Іван Якаўлевіч Чумачэнка (25 верасня 1904, с. Яфрэмаўка, цяпер Ахрыміўка Чугуеўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны — 18 лістапада 1991) — удзельнік савецкага партызанскага руху ў Беларусі падчас 2-й сусветнай вайны, камандзір партызанскага атрада.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — Якаў Панцялеевіч Чумачэнка (1861—1933), маці — Марыя Іванаўна Лебядзенка (1883—1978).

Скончыў трохгадовую сельскую школу ў Яфрэмаўцы. У 1919—1929 гадах працаваў у сельскай гаспадарцы ў Яфрэмаўцы. З 29 верасня 1939 года працаваў кавалём у калгасе «Вольны шлях».

У 1934 годзе ажаніўся з Яўгеніяй Рыгораўнай Калачнікавай (1910—1988), у 1935 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксандр.

У 1939 годзе як чырвонаармеец удзельнічаў у паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, потым у савецка-фінскай вайне, аперацыі па далучэнні Бесарабіі і Паўночнай Букавіны да СССР. Дэмабілізаваны і вярнуўся дадому 25 лютага 1941 года.[1]

Зноў мабілізаваны ў Чырвоную Армію 3 мая 1941 года. 19 ліпеня 1941 года трапіў у палон падчас баёў пад Смаленскам, уцёк з лагера ваеннапалонных, але яго злавілі. Змешчаны ў лагер ваеннапалонных у Красным, уцёк і адтуль, але каля Мінска зноў злоўлены. Змешчаны ў лагер ваеннапалонных у Мінску. Уцёк з мінскага лагера 19 кастрычніка 1941 года, хаваўся ў Кайшоўцы Карэліцкага раёна.

Пасведчанне партызана Беларусі Івана Чумачэнкі

У Кайшоўцы 2 мая 1942 года арганізаваўся атрад «Золатава», пазней пры стварэнні Першамайскай брыгады названы атрадам «Першага мая». Арганізатарамі атрада былі лейтэнант Мікалай Заруднеў, чырвонаармеец Іван Чумачэнка, старшы сяржант Анатоль Кругаў і мясцовыя жыхары Іосіф Маладзецкі, Сямён Лапацкі. Камандзірам атрада быў лейтэнант Заруднеў, пасля яго гібелі — Чумачэнка[2]. Чумачэнка быў камандзірам да ліпеня 1944 года, да расфарміравання Першамайскай партызанскай брыгады.[3]

Пад асабістым камандаваннем Чумачэнкі ўзарвана 11 эшалонаў, знішчана і паранена 560 ваеннаслужачых праціўніка.[1]

Пасля вызвалення Карэліч, працаваў загадчыкам камунальнай гаспадаркі пры райвыканкаме.

Памёр 18 лістапада 1991 года. Пахаваны на могілках у Карэлічах.

Магіла Івана Чумачэнкі ў Карэлічах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Чырвонага Сцяга (15.08.1944, загад № 218/190)[1][4]
  • медаль «Партызану Айчыннай вайны» І ступені (12.07.1944, загад № 201)[1]
  • ордэн Айчыннай вайны І ступені
  • Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 чэрвеня 1945 года № 0207624)

Таксама прадстаўляўся да ўзнагароджання Ордэнам Чырвонай Зоркі і Ордэнам Леніна.[1]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Чумаченко Иван Яковлевич (руск.). partizany.by. Праверана 5 красавіка 2024.
  2. Базы данных ГУК "Барановичская РЦБС" Шла война народная | Базы данных ГУК "Барановичская РЦБС" (руск.) (27 студзеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
  3. сегодня, СБ-Беларусь. Кайшовка: сквозь призму истории (руск.). www.sb.by (11 студзеня 2013). Праверана 5 красавіка 2024.
  4. Чумаченко Иван Яковлевич :: Память народа. pamyat-naroda.ru. Праверана 7 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]