Івянецкае графства
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/POL_CoA_Prawdzic.png/200px-POL_CoA_Prawdzic.png)
Івянецкае графства — аб'яднанне прыватнаўласніцкіх маёнткаў, створанае падскарбіем літоўскім Янам Міхалам Салагубам у 1743 годзе пасля законна выйгранага судовага працэсу аб Івянцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мястэчка Івянец стала уласнасцю Салагубаў ужо ў XVI стагоддзі. Па заканчэнні судовага працэссу ў 1743 годзе і па дакупцы маёнтка Старынкі Івянецкія (1745 год) і выкупе шэрагу навакольных шляхецкіх маёнткаў ва ўласнасці Салагубаў апынуліся зямельныя абшары, у цэнтры якіх знаходзіўся Івянец і якія сталі называцца Івянецкім графствам.
Івянецкае графства было арганізавана сынам Яна Міхала — Антоніем Салагубам, генералам артылерыі, жанатага з Брыгітай Радзівіл, дачкой Мікалая Фаустына Радзівіла. Пасля смерці бацькі ў 1748 годзе Антоні атрымаў у спадчыну графства. Пасля смерці Антонія спадчынніцай стала яго ўдава, а пасля яе — унук падскарбія, Ежы Салагуб. Пасля смерці Ежы Салагуба графства ўзяла ў спадчыну яго ўдава Марыяна, у другім шлюбе жонка Алаіза Фрыдэрыка Бруля, старосты варшаўскага.
Пасля яе заўчаснай смерці ў 1782 годзе, Івянец стаў спадчынай непаўналетняй праўнучкі падскарбія Салагуба, Юзэфы Салагуб. У 1783-1784 гадах адбываўся працэс у Галоўным Трыбунале ў Вільні і працэсс эксдывізорскі у Івянцы па ўрэгуляванні запазычаннасцяў, зробленых яшчэ пры жыцці Ежы Салагуба[1].
Уладальнікі Івянецкага графства
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/Juzefa_Ty%C5%A1kievi%C4%8D_%28Sa%C5%82ahub%29._%D0%AE%D0%B7%D1%8D%D1%84%D0%B0_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%28%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D1%83%D0%B1%29_%28XVIII%29.jpg/200px-Juzefa_Ty%C5%A1kievi%C4%8D_%28Sa%C5%82ahub%29._%D0%AE%D0%B7%D1%8D%D1%84%D0%B0_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%28%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D1%83%D0%B1%29_%28XVIII%29.jpg)
- Антоні Салагуб (каля 1710 — 1759) — генерал літоўскай артылерыі, староста азярышчанскі (1744—1759), пасэсар івянецкі (1744—1748), уладальнік Івянецкага графства, Ільскага графства і Старынак (1748—1759)
- Брыгіта Радзівіл (1727 — 1773) — жонка Антонія Салагуба, уладальніца Івянецкага і Ільскага графстваў (1759—1773)
- Ежы Салагуб (1751 — 1777) — сын Антонія Салагуба і Брыгіты Радзівіл, стараста эйшышскі (1775—1777), уладальнік Івянецкага графства (1773—1777)
- Марыяна Патоцкая (1754 — 1782) — жонка Ежы Салагуба, уладальніца Івянецкага графства (1777—1782)
- Юзэфа Дарота Салагуб (1777 — 1828) — дачка Ежы Салагуба і Марыяны Патоцкай, ўладальніца Івянецкага графства (1782—1802), замужам за Станіславам Патоцкім і Тадэвушам Тышкевічам
Пасля Юзэфы Салагуб Івянец у пачатку XIX стагоддзя перайшоў ва ўласнасць роду Плявакаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 1784 год графства аб'ядноўвала наступныя вёскі і фальваркі:
- У парафіі Івянец: Абрамаўшчына, Амбражэі, Баравікоўшчына, Васішкі, Войткаўшчына, Грабоўшчына, Дзякоўшчына, Замасцяны, Івянец, Казарэзы, Канаплічы, Каралеўшчына, Кіхіцкі, Клепачы, Мазулеўшчына, Мандроўшчына, Маскалеўшчына, Мешкуці, Мядоўшчына, Пупкі, Рудзеўшчына, Рудня, Станюшкі, Таўканы, Ткачы, Часнакі, Шыкуці;
- У парафіі Камень: Адамкі, Вуглы, Пагарэлка, Сівіца (двор), Сівіца (вёска), Скіпароўцы.
Адначасова на тэрыторыі графства знаходзіліся маёнткі, якія належалі каталіцкай царкве:
- Курдуны — належалі францысканскаму кляштару у Івянцы (вёска і карчма, на поўнач за вялікую мілю)
- Пакуці — належалі францысканскаму кляштару ў Івянцы (фальварак, карчма, сажалка, 2 млыны, некалькі паселішч (хутароў) на поўнач за поўмілі))
- Юржышкі — належалі івянецкаму пробашчу пры гасцінцы мінскім за тры мілі на паўднёвы усход
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Эксдывізія — назва судовага працэсу ў вялікалітоўскім, а потым і польскім праве, калі крэдыторам з маёнтка даўжніка выдзялялася зямля даўжніка, абкладзеная даўгамі. Такі падзел суправаджалі эксдывізіяцкія суды, нярэдка ў выніку цэлыя маёнткі ішлі ў падзел паміж крэдыторамі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Jerzy Sołłohub h. Prawdzic. genealogia.plewako.pl. [dostęp 2013-07-18].
- Marianna Potocki h. Pilawa. genealogia.plewako.pl. [dostęp 2013-07-18].
- Józefa Sołłohub h. Prawdzic. genealogia.plewako.pl. [dostęp 2013-07-18].
- Krol Bronislaw Wladyslaw Szkola jako instytucja wychowawzca w srodowisku malomestaczkowym( na tle konkretnego srodowiska – Iwenec). – Warszawa,1938 r.
- Stanisław J. Plewako: Dekret eksdywizyjny Hrabstwa Iwienieckiego z 1784 r. Архівавана 18 верасня 2016.. iwieniec.eu. [dostęp 2013-07-18].
- Stanisław J. Plewako: Inwentarz Iwieńca 1780 r.. iwieniec.eu. [dostęp 2013-07-18]
- Stanisław J. Plewako: Herb Hrabstwa Iwienieckiego. iwieniec.eu. [dostęp 2013-07-18].
- Uchwała Towarzystwa Rodu Plewako nr 2/2011 z dnia 26 września 2011 r. w sprawie ustanowienia herbu Hrabstwa Iwienieckiego i warunków jego używania (dostęp 2013-07-18
- Zygmunt Gloger: Encyklopedia staropolska ilustrowana. Warszawa: P. Laskauer i W.