Антоні Юзаф Салагуб
| Антоні Юзаф Салагуб | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Antoni Józef Sołłohub | |||||||
| Герб «Праўдзіц» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ян Ежы Флемінг | ||||||
| Пераемнік | Яўстах Патоцкі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1710 | ||||||
| Смерць | 6 верасня 1759 | ||||||
| Род | Салагубы | ||||||
| Бацька | Ян Міхал Салагуб | ||||||
| Маці | Алена з Шамоўскіх[d] | ||||||
| Жонка | Брыгіда Петранела з Радзівілаў[d][1] | ||||||
| Дзеці | Ян Салагуб і Ежы Салагуб[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Антоні Юзаф Салагуб (? — 6 верасня 1759) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, генерал літоўскай артылерыі (з 1746).
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Вычыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, Кракаўскім універсітэце. Падарожнічаў па Францыі.
У часе вайны за польскую спадчыну 1733—1738 у шэрагах французскіх войскаў ваяваў у Галандыі і Італіі, за баявыя заслугі прызначаны палкоўнікам, быў двойчы цяжка паранены.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасол на соймы 1740, 1744, 1746, 1748, 1750, 1752, 1754. На сойме 1740 падтрымаў пасэсараў Нойбургскіх маёнткаў у барацьбе супраць Радзівілаў. У час працы Трыбуналаў ВКЛ 1740 і 1741 разам з бацькам падтрымліваў Сапегаў супраць Радзівілаў. Потым перамяніў свае пазіцыі, ажаніўся з Брыгітай Петранеляй Радзівіл.
У 1747 абраны ковенскім дэпутатам на Трыбунал ВКЛ, стаў трыбунальскім віцэ-маршалкам і фактычна кіраваў пасяджэннямі Трыбунала. Праяўляў малую актыўнасць у 1755—1756 у канфлікце сваіх саюзнікаў Радзівілаў з Чартарыйскімі. У ліпені 1756 пагадзіўся на фінансавыя выдаткі на трыбунальскую кампанію 1757. Французскі пасол Дзюран беспаспяхова намагаўся перацягнуць яго ў прафранцузскую групоўку.
У 1757 атрымаў ордэн Белага Арла.
Памёр па дарозе ў Вільню.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З роду Салагубаў, сын вялікага літоўскага падскарбія Яна Міхала Салагуба і Алены з Шамоўскіх, брат Юзафа Антонія. Быў жанаты з Брыгітай Петранеляй Радзівіл, дачкой Мікалая Фаўстана Радзівіла.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мацук А. Салагуб Антоній Юзаф // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 390. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.