Мікалай Фаўстын Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Фаўстын Радзівіл
польск.: Mikołaj Faustyn Radziwiłł
Мікалай Фаўстын Радзівіл
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб Радзівілаў «Трубы»
 
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 21 мая 1688(1688-05-21)[1][2]
Смерць 2 лютага 1746(1746-02-02)[1][2] (57 гадоў)
Пахаванне
Род Радзівілы
Бацька Дамінік Мікалай Радзівіл
Маці Ганна Марыяна Палубінская[d]
Жонка Барбара з Завішаў
Дзеці Удальрык Крыштаф Радзівіл, Ежы Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Радзівіл, Princess Teresa Barbara Radziwill[d] і Q100872592?
 
Ваенная служба
Званне генерал
 
Узнагароды

Мікалай Фаўстын Радзівіл (21 мая 1688, мястэчка Здзецел, Слонімскі павет — 2 лютага 1746) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Чашнік (1706—1709) і мечнік вялікі літоўскі (1710—1729), ваявода новагародскі (1729—1740). Генерал-лейтэнант (1725).

Валодаў Здзецелам у Слонімскім павеце, Глускам, Парэччам і Уселюбам у Новагародскім павеце, Крожамі ў Жамойці, набыў горада Бярдычаў у Брацлаўскім ваяводстве. Быў старостам бабруйскім[3]. Кавалер ордэнаў Белага Арла і расійскага Аляксандра Неўскага (1742)[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Дамініка Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Ганны Мар’яны з Палубінскіх. Меў старэйшага брата Яна Мікалая, ваяводу новагародскага, які апекваўся ім па смерці бацькі.

Атрымаў адукацыю ў Нясвіжскім калегіуме езуітаў. У 1699 годзе з’ехаў на пяць гадоў за мяжу, каб працягваць навучанне.

Па вяртанні ў Вялікае Княства Літоўскае, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці дзяржавы. У 1706 годзе атрымаў урад чашнікі вялікага літоўскага, у 1710 годзе — мечніка вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1718 (ад Слонімскага павета[5]), 1720, 1722 і 1726 гадоў. У 1725 годзе атрымаў чын генерал-лейтэнанта пяхоты. Камандаваў войскам Вялікага Княства Літоўскага. У 1729 годзе стаў ваяводам новагародскім.

У 1733 годзе як саюзнік Расіі спрыяў абранню каралём і вялікім князем Аўгуста Саксонскага, далей заставаўся агентам Пецярбурга (атрымліваў штогод 5 тыс. руб.)[6].

У Здзецеле на ўласныя сродкі распачаў будаванне палаца, скончанага ў 1751 годзе. У Глуску на бернардзінскім касцёле быў вялікі звон, на баку якога знаходзіўся герб з выявай арла і лебедзя і надпіс: «Nicolai Faustin Xsonze Radzivill Woievoda Novogrodzki-Barbara z Zaviszow Xienzna Radzivillowa … 1743».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ажаніўся 4 снежня 1710 года ў Раготне з Барбарай, дачкой кашталяна менскага Крыштафа Станіслава Завішы (1660—1721) і Тэрэзы з Тышкевічаў. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Удальрык Крыштаф (1712—1770), пісар вялікі літоўскі, паэт і гісторык
  • Тэрэза Барбара
  • Альбрэхт (1717—1790), староста рэчыцкі, генерал-маёр
  • Марыя Гертруда
  • Юрый (1721—1754), ваявода новагародскі
  • Станіслаў (1722—1787), генерал-лейтэнант
  • Ганна Аўгусціна
  • Брыгіта Петранеля
  • Францішка
  • Удальрыка
  • Крыштаф
  • Фелікс
  • Караль
  • Дамінік

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт, напісаны ў 1720—1730 гадах невядомым мастаком, з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Дадатковыя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Lundy D. R. Prince Mikolaj Faustyn Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Mikołaj Faustyn Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 года орденского капитула. Москва, 2005. С. 130.
  4. Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy, wojewody mińskiego, (1666—1721). Warszawa, 1862. S. 350.
  5. ЭнцВКЛ, 2005
  6. Кірпічэнкава Н. Востраў скарбаў у цэнтры мегаполіса // «Культура» № 10 (776), 2007 г.

Памылка ў зносках: <ref> tag defined in <references> has group attribute "" which does not appear in prior text.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]