Ігар Іосіфавіч Надашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Іосіфавіч Надашкевіч
Дата нараджэння 24 лістапада 1956(1956-11-24) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Член у

Ігар Іосіфавіч Надашке́віч (нар. 24 лістапада 1956, пас. Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1987 годзе. З 1987 года працуе на Мастацкім камбінаце ў Мінску.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У творчасці прытрымліваецца сюжэтнай лініі рэалістычнага выканання ў спалучэнні з яркім, адкрыта фавістычным каляровым вырашэннем. Аўтар серый «Архаіка» (1995—2000), «Бацькоўскі дом» (1998—2000), «Памяці М. Раманюка», «Эгейскія скарбы» (абедзве 1998), «Дульсінея», «Жэмчуг лета» (абедзве 1999).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]