Перайсці да зместу

Калодзішчанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калодзішчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Калодзішчы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 24 112
Калодзішчанскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 17
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Кало́дзішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года пасёлак) Калодзішчы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у межах гарадской рысы горада Мінска, з 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 9 жніўня 1979 года ў склад новаўтворанага Бараўлянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: вёскі Жукаў Луг, Каралёў Стан, Скураты і Слабашчына[1].

У склад сельсавета ўваходзяць 5 вёсак, 2 пасёлкі і аграгарадок Калодзішчы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 31 снежня 2023.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 22 ліпеня 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 31 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.