Перайсці да зместу

Ігар Валер’евіч Даўгяла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Даўгяла
Поўнае імя Ігар Валер’евіч Даўгяла
Нарадзіўся 17 ліпеня 1985(1985-07-17)[1] (41 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 94 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 3 (-2)
2007 Беларусь Полацк 11 (-15/1)
2007—2008 Беларусь Мясакамбінат (Віцебск) 27 (-12)
2008—2009 Беларусь Смаргонь 7 (-11)
2010—2011 Беларусь Полацк 42 (-43)
2012—2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 95 (-120)
2017—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 27 (-45)
2018—2020 Беларусь Гарадзея 61 (-70)
2021—2023 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 55 (-60)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2023.

Ігар Даўгяла (нар. 17 ліпеня 1985) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за віцебскі «Лакаматыў», «Полацк» і «Смаргонь». Гуляючы за «Полацк», аднойчы выйшаў на поле ў якасці нападніка і забіў гол[4].

У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». У сярэдзіне 2012 года выцесніў Мікалая Раманюка і заняў месца асноўнага брамніка, якое захаваў і ў сезоне 2013. У сезоне 2014, пасля прыходу ў клуб Ягора Хаткевіча, застаўся асноўным брамнікам навапалачан. У чэрвені 2014 года атрымаў траўму, праз месяц вярнуўся на поле.

Сезон 2015 у якасці асноўнага брамніка «Нафтана» распачаў Хаткевіч. Неўзабаве Даўгяла вярнуўся на поле, але 23 мая ў матчы з мазырскай «Славіяй» (1:1) атрымаў траўму, з-за якой выбыў на доўгі час, аднавіўся толькі пад канец сезона. У сезоне 2016, пасля зыходу Хаткевіча з каманды, вярнуў месца асноўнага брамніка навапалачан.

У лютым 2017 года стала вядома, што Даўгяла пакідае «Нафтан»[5], і неўзабаве Ігар папоўніў склад магілёўскага «Дняпра»[6]. У складзе магіляўчан стаў асноўным брамнікам. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з магіляўчанамі[7].

У ліпені 2018 года, разарваўшы пагадненне з магілёўскім клубам, перайшоў у «Гарадзею»[8], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[9]. У 2019—2020 гадах заставаўся асноўным брамнікам каманды, толькі ў канцы 2020 года саступіў месца Сяргею Чэрніку.

У студзені 2021 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[10]. У 2021—2022 гадах быў асноўным брамнікам каманды, па выніках сезона 2022 дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам[11], пры гэтым стаў гуляючым трэнерам[12]. На працягу сезона не выхадзіў на поле, заставаўся на лаўцы запасных. 12 лістапада 2023 года згуляў свой развітальны матч, калі выйшаў у стартавым складзе ў сустрэчы з БАТЭ (0:7) і быў заменены на першай хвіліне[13][14].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004дубльЛакаматыўБеларусь28−26
2005Д2ЛакаматыўБеларусь3−2
2006дубльЛакаматыўБеларусь11−11
2007 (1)Д2ПолацкБеларусь11−15/1
2007 (2)Д3МясакамбінатБеларусь13−3
2008 (1)Д3МясакамбінатБеларусь14−9
2008 (2)дубльСмаргоньБеларусь14−30
2009Д1СмаргоньБеларусь7−11
2010Д2ПолацкБеларусь17−14
2011Д2ПолацкБеларусь25−29
2012Д1НафтанБеларусь15−15
2013Д1НафтанБеларусь25−30
2014Д1НафтанБеларусь24−32
2015Д1НафтанБеларусь3−4
2016Д1НафтанБеларусь28−39
2017Д1ДняпроБеларусь21−35
2018 (1)Д1ДняпроБеларусь6−10
2018 (2)Д1ГарадзеяБеларусь12−10
2019Д1ГарадзеяБеларусь26−24
2020Д1ГарадзеяБеларусь23−36
2021Д2НафтанБеларусь32−43
2022Д2НафтанБеларусь22−17
2023Д1НафтанБеларусь1−0
  1. Igor Dovgyallo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.transfermarkt.com/igor-dovgyallo/profil/spieler/140700
  3. https://www.pressball.by/footballstat/igor_dovgyallo/
  4. Первая лига. Первую победу "Полоцку" принес вратарь (руск.). football.by (18 чэрвеня 2007). Праверана 17 лістапада 2023.
  5. Игорь Довгялло, Олег Шкабара и Александр Кровецкий покинут "Нафтан" (руск.). football.by (1 лютага 2017). Праверана 17 лістапада 2023.
  6. Павлов и Довгялло стали игроками "Днепра". Зыль и Хотов продлили контракты с клубом (руск.). football.by (6 лютага 2017). Праверана 17 лістапада 2023.
  7. Довгялло продлил контракт с "Днепром" (руск.). football.by (26 студзеня 2018). Праверана 17 лістапада 2023.
  8. Довгялло перешел в "Городею" (руск.). football.by (28 ліпеня 2018). Праверана 17 лістапада 2023.
  9. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (21 лістапада 2018). Праверана 17 лістапада 2023.
  10. Довгялло стал игроком "Нафтана" (руск.). football.by (30 студзеня 2021). Праверана 17 лістапада 2023.
  11. Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 3 лютага 2023.
  12. Игорь Довгялло будет играющим тренером в "Нафтане" (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 3 лютага 2023.
  13. Довгялло проведет прощальный матч за "Нафтан" (руск.). football.by (10 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023.
  14. Игорь Довгялло завершил карьеру, в прощальном матче с БАТЭ голкипер был заменен на 25-й секунде (руск.). football.by (12 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023.