Ігар Віктаравіч Чараднічэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Чараднічэнка
Поўнае імя Ігар Віктаравіч Чараднічэнка
Нарадзіўся 9 мая 1984(1984-05-09)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Вікторыя (Мыкалаіўка)
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2005 Украіна Металіст (Харкаў) 13 (1)
2001—2005   Украіна Металіст-2 (Харкаў) 66 (1)
2005—2012 Украіна Александрыя 202 (19)
2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 25 (0)
2014 Украіна Зорка (Кіраваград) 17 (0)
2015 Украіна Гарняк (Крывы Рог) 10 (0)
2015—2017 Украіна Геліяс (Харкаў) 51 (1)
2017—2018 Украіна Металіст 1925 (Харкаў) 28 (1)
2018 Украіна Палессе (Жытомір) 17 (0)
2019— Украіна Вікторыя (Мыкалаіўка)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 кастрычніка 2019.

Ігар Чараднічэнка (нар. 9 мая 1984, Харкаў) — украінскі футбаліст, абаронца аматарскага клуба «Вікторыя» з Мыкалаіўкі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў харкаўскім «Металісце», але пазней перастаў трапляць у асноўны склад. У 2005 перайшоў у клуб «Александрыя», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да выхаду ў Прэм’ер-лігу ў 2011 годзе.

У лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе трывала выступаў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам гуляў як флангавы абаронца. У жніўні 2013 года быў выцеснены з асноўнага складу Віталем Казанцавым і пасля з’яўляўся на полі эпізадычна. У студзені 2014 года пакінуў жодзінскі клуб[4].

Пасля «Тарпеда-БелАЗ» спрабаваў вярнуцца ў «Александрыю», але не падышоў[5] і ў сакавіку 2014 года стаў іграком кіраваградскай «Зоркі»[6]. Пакінуў «Зорку» ў кастрычніку 2014 года.

У лютым 2015 года праходзіў прагляд у беларускім «Слуцку», але не падышоў клубу[7]. У выніку ў сакавіку 2015 стаў іграком крыварожскага «Гарняка»[8]. Пазней выступаў за харкаўскі «Геліяс». Улетку 2017 года далучыўся да клуба «Металіст 1925». Дапамог «Металісту 1925» выйсці ў Першую лігу, але сам па заканчэнні сезона 2017/18 перайшоў у жытомірскае «Палессе».

У сакавіку 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, аднак працягнуў выступаць і пазней на аматарскім узроўні за клуб «Вікторыя» з Мыкалаіўкі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]