Ігар Канстанцінавіч Хлабукін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Канстанцінавіч Хлабукін
Нараджэнне 8 чэрвеня 1973(1973-06-08) (50 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» III ступені

Ігар Канстанцінавіч Хлабукін (нар. 8 чэрвеня 1973, Баранавічы Брэсцкай вобласці) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Вышэйшае пажарна-тэхнічнай вучылішча МУС, Акадэмію грамадзянскай абароны МНС Расіі.

Праходзіў службу на пасадах: намесніка начальніка ваенізаванай пажарнай часці (п. Жамчужны, Баранавіцкага раёна), памочнікам, старшым памочнікам начальніка штаба пажаратушэння пры атрадзе ваенізаванай пажарнай службы горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна Брэсцкага абласнога ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы галоўнага ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь. Быў намеснікам начальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна Брэсцкага абласнога ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МНС Рэспублікі Беларусь па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэння. Займаў пасаду старшага інспектара па асаблівых даручэннях, галоўным спецыялістам арганізацыйна-аналітычнага аддзела ўстановы «Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь», намеснікам начальніка па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, начальнікам Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь».

Абіраўся дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага, дваццаць восьмага скліканняў, быў членам, старшынёй пастаяннай камісіі па пытаннях законнасці і правапарадку, дэпутацкай этыцы Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў, членам прэзідыума Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў, дэлегатам пятага Усебеларускага народнага сходу.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Членам грамадскіх арганізацый: РДГА Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама»; ГА «Беларускае таварыства Чырвонага крыжа»; РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства»; РДГА «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах»; ГА «Беларуская федэрацыя пажарна-выратавальнага спорту».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені, нагрудным знакам МНС Рэспублікі Беларусь «За заслугі», памятнымі нагруднымі знакамі і юбілейнымі медалямі МНС Рэспублікі Беларусь, МУС Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, МНС Расіі, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз афіцэраў», ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод». Мае ганаровыя граматы і граматы МНС Рэспублікі Беларусь, установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь», Баранавіцкага гарвыканкама, Баранавіцкага райвыканкама, Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў[1].

Зноскі