Ігар Хведаравіч Сідарук
Ігар Хведаравіч Сідарук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
І́гар Хведаравіч Сідару́к (нар. 23 ліпеня 1964, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік і драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Кобрыне. Скончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1986 годзе. Паспрабаваў сябе ад заліўшчыка гарачага металу да карэспандэнта незалежнай прэсы. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Брэсцкага тэатра лялек, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, фатаграфіяй.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасьць», "Непазьбежны лістапад", зборніка прозы «Квадратная варона», зборніка прозы "Выкраданьне вепрука" (у электронным выглядзе https://www.litres.ru/igar-sidaruk/vykradanne-vepruka/chitat-onlayn/), кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых. Найбольш вядомая п’еса Ігара Сідарука «Галава», якая пабачыла свет у маі 1992 года на сцэне Тэатра нацыянальнай драматургіі «Вольная сцэна» ў пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысёра Валерыя Мазынскага.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саламевіч І. У. Сідарук Ігар Хведаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сідарук Ігар Хведаравіч (Фёдаравіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»