Ігар Юр’евіч Увараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Юр’евіч Увараў
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1963(1963-10-19) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Ігар Юр’евіч Увараў (нар. 19 кастрычніка 1963, г. Гомель) — беларускі гісторык. Спецыяліст па праблеме эвалюцыі саслоўя шляхты ВКЛ у XVI ст. Кандыдат гістарычных навук (2003), дацэнт (2009)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1963 года ў Гомелі[1].

Скончыў у 1997 годзе гісторыка-юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. У 2002 годзе быў саікальнікам у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, саіскальніцтва[1].

У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Пашырэнне правоў і свабод беларускай шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім да Люблінскай уніі (па матэрыялах вальных соймаў XVI ст.)»[1].

З 2006 года дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін гуманітарна-эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: гісторыя палітычных эліт ВКЛ у канцы XIV—XVI ст[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Сословные права и привилегии шляхты Великого княжества Литовского (конец XIV — конец XVI столетий). Гомель, 2017.
  • История Беларуси. Белорусские земли в эпоху феодализма: пособие к семинарским занятиям. Гомель, 2009.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]