Ігнасіа Камача
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ігнасіа Камача Барнола | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 мая 1990[1][2] (34 гады)
|
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | ||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігнасіа Камача Барнола (ісп.: Ignacio Camacho Barnola; нар. 4 мая 1990, Сарагоса, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца. Яго бацька Хуан Хасэ, а таксама старэйшы брат Хуанінья, таксама з’яўляюцца футбалістамі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Атлетыка»
[правіць | правіць зыходнік]Ігнасіа пачаў сваю кар’еру ў футбольнай школе «Сарагосы», але неўзабаве яго заўважылі скаўты сталічнага «Атлетыка», які ў 2005 годзе запрасіў футбаліста ў сваю футбольную акадэмію. 1 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Барселоны», Камача дэбютаваў у Ла Лізе. «Матрацнікі» атрымалі перамогу з лікам 4:2, а з маладым паўабаронцам быў падпісаны кантракт[3]. 3 мая, за адзін дзень да свайго 18-годдзя, у паядынку супраць «Рэкрэатыва» Ігнасіа забіў свой першы гол у чэмпіянаце Іспаніі.
Нягледзячы на ўдалыя выступы ў дэбютным сезоне, у наступным Камача мала з’яўляўся на поле, абмяжоўваючыся матчамі на Кубак Іспаніі. Галоўны трэнер «Атлетыка», Хаўер Агірэ, рабіў стаўку на партугальца Манішэ і пачаткоўца каманды аргенцінца Эвера Банегу. Сітуацыя крыху палепшылася пасля таго, як Манішэ быў адхілены ад гульняў пасля сутычкі з новым галоўным трэнерам Абелем Рэсінам. Сезон 2009/10 Камача мала гуляў, у асноўным выходзячы ў канцы матчаў.
«Малага»
[правіць | правіць зыходнік]У пошуках гульнявой практыкі ў снежні 2010 года Ігнасіа перайшоў у «Малагу»[4]. 8 студзеня 2011 года ў матчы супраць «Атлетыка» з Більбаа, ён дэбютаваў у новым клубе. Пазней замацаваўся ў аснове і стаў адным з лідараў каманды, а таксама яе віцэ-капітанам.
«Вольфсбург»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2017 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім «Вольфсбургам»[5], аднак гуляў мала з-за траўм. У верасні 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Іспаніі. 18 лістапада 2014 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць Германіі (0:1).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Атлетыка»:
- Пераможца Лігі Еўропы: 2010
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2010
Зноскі
- ↑ Ignacio Camacho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ignacio Camacho Barnola // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Atlético maintain top-four challenge. UEFA.com
- ↑ Top-three finish in Malaga's sights Архівавана 14 ліпеня 2012.. ESPN Soccernet
- ↑ «Вольфсбург» приобрел хавбека «Малаги» Камачо за 10 млн евро. ESPN Soccernet.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)