ФК Вольфсбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольфсбург
Logo-VfL-Wolfsburg.svg
Поўная назва Verein für Leibesübungen Wolfsburg
Заснаваны 12 верасня 1945
Горад Вольфсбург, Германія
Стадыён Фольксваген Арэна
Умяшчальнасць: 30 000
Уладальнік Volkswagen Group
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2022/23 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вольфсбург» (ням.: VfL Wolfsburg) — нямецкі футбольны клуб з горада Вольфсбург. Заснаваны ў 1945 годзе. Чэмпіён Германіі 2009 года, уладальнік Кубка Германіі 2015 года. Клуб вырас з мультыспартыўнага клуба для супрацоўнікаў завода па вытворчасці аўтамабіляў «Фольксваген» у горадзе Вольфсбург, і з’яўляецца даччынай кампаніяй Volkswagen Group[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1938—1946[правіць | правіць зыходнік]

Горад Вольфсбург быў заснаваны ў 1938 годзе як горад для рабочых завода Volkswagen. Першым футбольным клубам, які асацыюецца з аўтазаводам, быў «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen». Гэтая каманда гуляла ў Гаўлізе Ост-Гановер у сезонах 1943/44 і 1944/45.

12 верасня 1945 года быў заснаваны новы клуб — «VSK Вольфсбург». яго форма была бела-зялёнай і цяпер яна таксама выкарыстоўваецца. 15 снежня 1945 года ў клубе адбыўся крызіс, які амаль спыніў яго існаванне, бо ўсе ігракі за выключэннем аднаго пакінулі клуб. Ёзэф Маер, адзіны пакінуты ігрок, працаваў разам з Вілі Гілбертам па адраджэнні каманды і набору новых ігракоў. За год была створана новая каманда вядомая цяпер як «VfL Вольфсбург». У канцы лістапада 1946 года клуб згуляў таварыскую гульню з «Шальке 04» на стадыёне, які належыць «Фольксвагену», стаўшы такім чынам пераемнікам «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen» і атрымаўшы спонсарскую падтрымку кампаніі.

1946—1963[правіць | правіць зыходнік]

«Вольфсбург» павольна, але ўстойліва прагрэсаваў у наступныя сезоны. Яны перамаглі ў некалькіх аматарскіх першынствах, але былі няздольныя прасунуцца наперад у плэй-оф на павышэнне, пакуль нарэшце, у 1954 годзе, не перамаглі футбольны клуб «Гайдэр» з лікам 2:1, што дазволіла клуба прабіцца ў Оберлігу Поўнач. Тым не менш Вольфсбург змагаўся за выжыванне ва ўсіх наступных сезонах, пакуль нарэшце не вылецеў у 1959 годзе. У 1963 годзе, на момант стварэння першай прафесійнай нямецкай футбольнай лігі — Бундэслігі, Вольфсбург зноў гуляў у Оберлізе Поўнач, якая ў той час была другой па значнасці лігай.

1963—1997[правіць | правіць зыходнік]

«Вольфсбург» знаходзіўся ў другім дывізіёне наступны тузін гадоў, на той момант іх найлепшым дасягненнем было другое месца ў 1970 годзе. Гэтае другое месца дазволіла ім змагацца ў плэй-оф за выхад у Бундэслігу, але там яны выглядалі слаба і прабіцца ў галоўную лігу Германіі не здолелі.

З сярэдзіны 1970-х і да пачатку 1990-х гадоў «Вольфсбург» гуляў у аматарскай Оберлізе Поўнач. Паслядоўныя фінішы на першым месцы ў 1991 і 1992 гадах, а затым і поспех у плэй-оф дазволіў ім выступаць у сезоне 1992/93 у Другой Бундэслізе. «Вольфсбург» бесперапынна дамагаўся пэўнага поспеху на працягу ўсіх 1990-х. Каманда выйшла ў фінал Кубка Германіі ў 1995 годзе, дзе прайграла мёнхенгладбахскай «Барусіі» з лікам 0:3. Фінішаваўшы другім у сезоне 1996/97, «Вольфсбург» усё ж такі здолеў прабіцца ў Бундэслігу.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Бельгія Бр Кун Кастэлс 1992
2 Германія Аб Кіліян Фішэр 2000
3 Бельгія Аб Себасцьян Борнау 1999
4 Францыя Аб Максенс Лакруа 2000
5 Швейцарыя Аб Седрык Цэзігер 1998
6 Бельгія ПА Астэр Вранкс 2002
7 Чэхія Нап Вацлаў Чэрны 1997
9 Швецыя Нап Амін Сар 2001
10 Германія Нап Лукас Нмеча 1998
11 Партугалія Нап Тыягу Тамаш 2002
12 Аўстрыя Бр Паваа Перван 1987
13 Бразілія Аб Ражэрыу 1998
16 Польшча ПА Якуб Камінскі 2002
Паз. Імя Нар.
17 Германія Нап Кевін Берэнс 1991
18 Германія Нап Джэнан Пейчынавіч 2005
19 Харватыя ПА Лоўра Маер 1998
20 Германія Аб Рыдле Баку 1998
21 Данія ПА Ёакім Меле 1997
23 Данія Нап Ёнас Вінд 1999
25 Германія Аб Морыц Енц 1999
26 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Улісес Льянес 2001
27 Германія ПА Максіміліян Арнальд (капітан) 1994
31 Германія ПА Янік Герхард 1994
32 Швецыя ПА Маціяс Сванберг 1999
39 Аўстрыя Нап Патрык Вімер 2001
40 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Кевін Парэдэс 2003

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Wolkswagen Group Annual Report 2009». volkswagenag.com
  2. «VfL Wolfsburg Club History» Архівавана 27 верасня 2011.. vfl-wolfsburg.de

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]