Ігнат Іванавіч Півуноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Іванавіч Півуноўскі
Дата нараджэння 29 жніўня 1930(1930-08-29) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1992)
Альма-матар

Ігнат Іванавіч Півуноўскі (нар. 29 жніўня 1930, Горкі) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1953). Працаваў у Інстытуце торфу АН БССР, з 1961 года — у БелНДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па ўдасканальванні тэхналагічных працэсаў нарыхтоўкі кармоў, прыстасавання для ўнясення хімічных кансервантаў пры сіласаванні, распрацоўцы абсталявання для вытворчасці грануляванай і брыкетаванай травяной мукі і кармасумесей.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Досушивание сена активным вентилированием. — Мн., 1979 (у сааўт.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]