Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі
Міжнародная назва Research and Practical Centre of National Academy of Sciences of Belarus for Potato, Fruit and Vegetable Growing
Дата заснавання 1947
Год рэарганізацыі 2006
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Генеральны дырэктар Дзмітры Іванавіч Колмач
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220049, г. Мінск, вул. Конрына, 1.
Сайт belagromech.by

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай мэтай дзейнасці з’яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў у галіне механізацыі сельскагаспадарчых работ і атрыманне прыбытку, павышэнне эфектыўнасці навуковых даследаванняў, асваенне навуковых распрацовак у вытворчасці для інтэнсіфікацыі працэсаў інавацыйнага развіцця сацыяльна-эканамічнай сферы краіны, рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, што выдзяляюцца на развіццё навукі, і інш.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Навукова-даследчыя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Лабараторыя механізацыі працэсаў вытворчасці малака і ялавічыны
  • Лабараторыя механізацыі і аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў у свінагадоўлі і птушкагадоўлі
  • Лабараторыя механізацыі нарыхтоўкі кармоў
  • Лабараторыя апрацоўкі глебы і сяўбы
  • Лабараторыя механізацыі вытворчасці гародніны і караняплодаў
  • Лабараторыя механізацыі, апрацоўкі, уборкі і першаснай перапрацоўкі лёну
  • Лабараторыя выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў
  • Лабараторыя навуковага забеспячэння выпрабаванняў і інфармацыйна-тэхнічных тэхналогій
  • Лабараторыя сістэмы машын і тэхнічнага выкарыстання машынна-трактарнага парка
  • Лабараторыя апрацоўкі пладова-ягадных і агароднінных культур.
  • Доследная вытворчасць у Ждановічах

Дачынныя прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэспубліканскае сельскагаспадарчае даччынае прадпрыемства "Эксперыментальная база «Зазер’е»
  • Рэспубліканскае сельскагаспадарчае даччынае прадпрыемства «Эксперыментальны завод»
  • Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Конус»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]