Ігнат Зіноўевіч Ізох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Зіноўевіч Ізох
Дата нараджэння 24 снежня 1906
Месца нараджэння Клічаў
Дата смерці 9 жніўня 1977
Грамадзянства
Род войскаў партызаны
Камандаваў
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Ігнат Зіноўевіч Ізох (24 снежня 1906, Клічаў9 жніўня 1977) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1930 года. У 1936 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. З 1936 года на гаспадарчай і педагагічнай рабоце. У партызанах з ліпеня 1941 года: камандзір, камісар атрада, з лістапада 1942 года камісар, у снежні 1942 — маі 1943 гадоў камандзір 2-й Клічаўскай партызанскай брыгады, у верасні 1943 — маі 1944 гадоў камандзір 277-га партызанскага палка, адначасова ў ліпені 1943 — маі 1944 гадоў камандзір Клічаўскай ваенна-аператыўнай групы, член Клічаўскага РК КП(б)Б. З 1945 года на савецкай і гаспадарчай рабоце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]