Ігнацій Багдановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнацій Багдановіч
Багорыя
Багорыя
Нараджэнне 1787
Род Багдановічы
Бацька Тадэвуш Багдановіч[d]
Жонка Барбара са Свентаржэцкіх[d]

Ігнацій Багдановіч (1787 — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Багдановічаў герба «Багорыя». Сын Тадэвуша, старосты самніцкага і лоўчага менскага, і Людвігі з Вышынскіх. Ахрышчаны 11 жніўня 1787 года ў Ільскім касцёле[1].

Прэзідэнт Мінскага крымінальнага суда (1832), калежскі асэсар (1844)[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Барбарай са Свентаржэцкіх. Сыны[1]:

Дочкі[1]:

  • Філіпіна, у шлюбе за Лукашэвічам
  • Адэля

Хадайнічаў у 1844 годзе аб вольным праездзе дачок да Палангі на лячэнне[1].

Зноскі

  1. а б в г д Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. Б / С. Рыбчонак [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : НАРБ, 2007. — С. 41. — 672 с. — ISBN 978-985-6372-52-3.