Перайсці да зместу

Паланга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Паланга
літ.: Palanga
55°55′00″ пн. ш. 21°04′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Статус гарадское самакіраванне
Павет Клайпедскі
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1161
Вышыня цэнтра 10 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 18 132 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Афіцыйная мова літоўская мова
palanga.lt
Паказаць/схаваць карты


Паланга (Літва)
Паланга
Паланга


Мапа

Паланга[2] (літ.: Palanga) — горад у заходняй Літве, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, утварае гарадское самакіраванне ў складзе Клайпедскага павета. Вядомы літоўскі курорт. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Археалагічныя знаходкі сцвярджаюць, што чалавечыя паселішчы з’явіліся тут 5000 гадоў таму. У Х стагоддзі ў гэтых мясцінах жылі куршскія плямёны. Упершыню Паланга згадана ў тэўтонскіх хроніках пад 1253 годам.

Паселішча мела важнае стратэгічнае значэнне, тут быў выхад Вялікага Княства Літоўскага да Балтыйскага мора, акрамя таго, Паланга знаходзілася паміж Тэўтонскім ордэнам з поўдня і Лівонскім ордэнам з поўначы. Згодна з паданнем у Паланзе жыла Бірута, жонка Кейстута, маці Вітаўта. Тэўтонскае войска некалькі разоў разбурала паселішча, але пасля Грунвальдскай бітвы Паланга канчаткова засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1773-1775 года Паланга была ў трыманні віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага.

Палац Тышкевічаў

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Паланга ўвайшла ў 1795 у склад Віленскай губерні, у 1796 — у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай губерні (1801—1840). У 1819 годзе прыморскае мястэчка Паланга з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад Курляндскай губерні, але ў 1827 годзе зноў вернуты ў склад Літоўска-Віленскай губерні, а пасля 23 красавіка 1829 зноў уключана ў склад Курляндскай губерні[3].

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай уладарамі паселішча былі Патоцкія, Несялоўскія, а ў 1824 годзе яго набыў Міхал Тышкевіч. Паланга належала Тышкевічам да 1940 года. У 1919-1921 гадах Паланга ўваходзіла ў склад Латвіі. Тэрытарыяльную спрэчку паміж Літоўскай Рэспублікай і Латвіяй разглядаў міжнародны суд Лігі Нацый і з 21 сакавіка 1921 года горад быў перададзены Літве. У 1933 годзе Паланга атрымала статус горада.

У 1897 годзе Тышкевічы пабудавалі тут выдатны палац, у якім пасля рэстаўрацыі ў 1963 годзе размясціўся музей бурштыну.

ГодКолькасць
2001 17 619 [1]
2002 17 372 [1]
2003 17 324 [1]
2004 17 222 [1]
2005 17 048 [1]
2006 16 704 [1]
ГодКолькасць
2007 16 518 [1]
2008 16 386 [1]
2009 16 272 [1]
2010 16 212 [1]
2011 15 771 [1]
2012 15 512 [1]
ГодКолькасць
2013 15 353 [1]
2014 15 358 [1]
2015 15 379 [1]
2016 15 542 [1]
2017 15 449 [4]
2018 15 381 [5]
ГодКолькасць
2019 15 664 [6]
2020 16 038 [6]
2021 16 746 [1]
2022 16 976 [6]
2023 18 132 [1]
  • ФК Паланга — футбольны клуб.
  • Гарадскі стадыён па футболу.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния... С. 22.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  5. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  6. 1 2 3 Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  7. https://www.liepaja.lv/sadraudzibas-pilsetas/
  • Паланга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 534. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург: Общественная польза, 1861. — 745 с. (руск.)