Ігнацій Вікенцьевіч Кляро
Ігнацій Вікенцьевіч Кляро | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 студзеня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 1944 (47 гадоў) |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Ігнацій Вікенцьевіч Кляро (11 студзеня 1897, Віцебск — 13 ліпеня 1944) — савецкі ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1917 годзе — камандзір Чырвонагвардзейскага атрада ў г. Гельсінгфорс (Хельсінкі). У маі 1918 года — чырвонаармеец 1-га Віцебскага камуністычнага палка. Прымаў удзел у баявых дзеяннях на Паўночным фронце. З мая 1919 года служыў у Віцебскім запасным палку на пасадах камандзіра ўзвода, памочніка камандзіра і камандзіра стралковай роты, прымаў актыўны ўдзел у баявых дзеяннях супраць белафінаў, а затым у савецка-польскай вайне. У сакавіку 1921 года прымаў удзел у падаўленні Кранштацкага паўстання.
У 1921 годзе скончыў Пецяргофскія паўторныя курсы камандзіраў рот Ленінградскай ваеннай акругі, пасля заканчэння якіх ў ліпені таго ж года быў прызначаны на пасаду камандзіра роты ў 497-м Бутырскім, затым — на гэтую ж пасаду ў 496-м Баўманскім стралковых палках (56-я стралковая дывізія). У чэрвені 1922 года быў пераведзены ў 39-ы стралковы полк (5-я стралковая дывізія), у якім служыў на пасадах камандзіра ўзвода, памочніка камандзіра і камандзіра роты.
Пасля грамадзянскай вайны служыў у Сярэдняй Азіі. У снежні 1930 года быў прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 111-га стралковага палка (37-я стралковая дывізія, Беларуская ваенная акруга). У чэрвені 1932 года быў пераведзены ў Ваенна-палітычную акадэмію, дзе служыў на пасадах выкладчыка, кіраўніка агульнавайсковай падрыхтоўкі і старшага выкладчыка.
У 1934 годзе скончыў Акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У сакавіку 1938 года быў прызначаны на пасаду выкладчыка, а ў ліпені 1939 года — на пасаду малодшага выкладчыка кафедры тактыкі Ваенна-транспартнай акадэміі імя Л. М. Кагановіча, а ў студзені 1941 года — на пасаду выкладчыка тактыкі стралкова-тактычных курсаў «Выстрал».
У гады Вялікай Айчыннай вайны Ігнацій Вікенцьевіч — камандзір 242-й стралковай дывізіі на Заходнім фронце, намеснік начальніка і начальнік Галоўнага ўпраўлення фарміравання і камплектавання войскаў Чырвонай Арміі, намеснік камандуючага Сталінградскім і Данскім франтамі.
Званне «генерал-маёр» І. В. Кляро было прысвоена ў 1943 годзе.
13 ліпеня 1944 года генерал-маёр Ігнацій Вікенцьевіч Кляро загінуў, падарваўшыся на супрацьтанкавай міне. Пахаваны ў Паставах.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кляро Игнат Викентьевич // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : БелЭн, 2005. — С. 144.
- Нарадзіліся 11 студзеня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 13 ліпеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Пахаваныя ў Пастаўскім раёне
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы