Ідолта (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ідолта
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132 м[1]
Даўжыня 1,7 км
Шырыня 0,63 км
Плошча 0,58 км²
Аб’ём 0,00247 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,4 км
Найбольшая глыбіня 13,1 м
Сярэдняя глыбіня 4,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,14 ‰
Празрыстасць 1,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 13,2 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Вята
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ідолта (Беларусь)
Ідолта
Ідолта
Ідолта (Віцебская вобласць)
Ідолта
Ідолта
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ідо́лта — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Вята, за 11 кіламетраў на паўночны захад ад горада Мёры.

Плошча паверхні 0,58 км². Даўжыня 1,7 кіламетраў, найбольшая шырыня 630 метраў, найбольшая глыбіня 13,1 м, даўжыня берагавой лініі 5,4 км. Плошча вадазбору 13,2 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 15-20 метраў, параслі лесам, на ўсходзе 2-5 метраў, разараныя, пад хмызняком, на захадзе невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным захадзе сплавінныя. Мелкаводдзе да 2 метраў пясчанае, ніжэй глеістае. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 2 ручаі, на поўдні выцякае ручай у раку Вята. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці 10—100 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, верхаводка.

Каля возера вёскі Ідолта, Мілашова.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Міронаў В. Р. Ідолта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 10. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.