Іжа (гміна)
Выгляд
Іжа | |
---|---|
польск.: Gmina Iża | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Вілейскі павет |
Уключае | 32 грамады |
Адміністрацыйны цэнтр | Іжа |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1932 |
Насельніцтва (1921) | 3 426[1] |
Гміна Іжа (польск.: Gmina Iża) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1932 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў вёсцы Іжа (513 жых. у 1921 годзе)[1].
У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Іжа ўваходзіла ў склад Вілейскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Вілейскім паветам была ўключана ў склад польскай Віленскай зямлі[2], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства.
Гміна скасавана 1 красавіка 1932 года, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Куранец, Войстам і Вішнева[3].
Зноскі
- ↑ а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
- ↑ Dz. U. z 1932 r. Nr 20, poz. 153