Перайсці да зместу

Ільдар Камілевіч Вагапаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ільдар Камілевіч Вагапаў
Дата нараджэння 4 жніўня 1949(1949-08-04)[1] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка, акустыка і апрацоўка металаў ціскам
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1][2] (1992)
Альма-матар

Ільдар Камілевіч Вага́паў[3] (нар. 4 жніўня 1949) — вучоны ў галіне тэхнічнай акустыкі, доктар тэхнічных навук (1992).

Нарадзіўся ў Магадане[3]. У 1971 годзе скончыў вячэрняе аддзяленне[4] Казанскага ўніверсітэта (спецыяльнасць «фізік-тэарэтык»[4]). З 1974 года працаваў у Казанскім педагагічным інстытуце. З 1976 года Ільдар Вагапаў у Інстытуце тэхнічнай акустыкі Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі) у Віцебску (з 1982 года — старшы навуковы супрацоўнік[4], з 1993 года — загадчык лабараторыі ультрагукавой апрацоўкі[5]). У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Основы теории и технологии волочения проволоки и ковки микроизделий с наложением ультразвуковых колебаний»[4]. З 1995 года І. К. Вагапаў працуе ў Казанскім тэхнічным універсітэце[5].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па ўздзеянні ультрагуку на механічныя ўласцівасці і структуру металаў, па стварэнню тэхналагічных працэсаў апрацоўкі металаў ціскам. Аўтар шэрагу вынаходстваў.

Сярод апублікаванага:

  • К теории нелинейных акустических, магнитных и магнитно-акустических явлений в парамагнетиках : Автореф. дис. на соиск. учен. степени канд. физ.-мат. наук. (01.04.02) — Лениград: б. и., 1975. — 18 с.
  • Нелинейные эффекты в ультразвуковой обрабо;тке : научное издание / И. К. Вагапов ; Ин-т физики твердого тела и полупроводников АН БССР. — Мн.: Наука и техника, 1987. — 159 с. : ил.;
  • Физические методы контроля : лаб. практикум / И. К. Вагапов, Н. А. Протасова ; Мин-во общего и проф. образования РФ, КГТУ им. А. Н. Туполева. — Казань: Изд-во КГТУ им. А. Н. Туполева, 1998. — 72 с. — ISBN 5-7579-0059-8.