Ілья Рафаілавіч Браўдэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Рафаілавіч Браўдэ
Дата нараджэння 12 (24) снежня 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1958(1958-04-30) (67 гадоў)
Месца смерці
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Ілья Рафаілавіч Браўдэ (31 лістапада [12 снежня] 1890, Аршанскі павет Магілёўскай губерні — 30 красавіка 1958, Харкаў) — савецкі вучоны ў галіне інфекцыйных захворванняў. Доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1940).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1911 годзе скончыў фізіка-матэматычны, а ў 1914 — медыцынскі факультэт імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта. Падчас Першай сусветнай вайны быў ваенным урачом. У 1918—1920 гадах працаваў урачом у Екацярынаславе, дзе быў таксама вучоным сакратаром камісіі па барацьбе з сыпным тыфам. Да 1922 года-загадчык лабараторыі інфекцыйнай бальніцы Екацярынаслава і адначасова старэйшы асістэнт клінікі інфекцыйных хвароб. Прымаў удзел у арганізацыі Харкаўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў, дзе ўзначальваў да 1948 года створаную ім кафедру інфекцыйных хвароб. У 1932—1958 гадах — загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Харкаўскага медыцынскага інстытута.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

І. Р. Браудэ — аўтар звыш 65 навуковых прац, сярод іх:

  • «Черевний тиф. Епідеміологія, патологія, клініка, профілактика». — Киев, 1936;
  • «Возвратный тиф». — Киев, 1946;
  • «Диагностика и дифференциальная диагностика инфекционных заболеваний». — Киев, 1946;
  • «Клиника и диагностика скарлатины». — Киев, 1948;
  • «Грипп и борьба с ним». — Киев, 1951.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]