Перайсці да зместу

Ілья Сільчукоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Сільчукоў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 лютага 1982(1982-02-04) (43 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Гады актыўнасці з 2005
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
ilyasilchukov.com

Ілья Сільчукоў (нар. 4 лютага 1982) — беларускі оперны спявак (барытон).

Скончыў у 2000 годзе Рэспубліканскі комплекс гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, затым у 2002 годзе вакальнае аддзяленне Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі, у 2005 годзе — вакальнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З 2005 года — саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Удзельнічаў у пратэстах 2020 года, праспяваў гімн «Магутны Божа» ў адмысловым кліпе, быў звольнены з тэатра[1].

Спяваў у міланскай «Ла Скала», удзельнік пастаноўкі «Дзікага палявання караля Стаха» ў Лондане. Займаецца праектам пад назвай The Voice of My Land («Голас маёй зямлі»), які ладзіць з піяністкай Таццянай Лойша, у снежні 2022 года адыграў з ёй канцэрт у Бостане. Таксама ладзіць камерныя выступы з расійскім піяністам Паўлам Нэрсэсьянам. З 2024 года ў оперным тэатры Сіэтла, спяваў у операх «Тоска», «Піраты Пянзанса» і інш.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  1. «Сумленне даражэйшае» — Ілля Сільчукоў пра звальненне з Вялікага тэатра за «амаральны ўчынак» . Наша Ніва (29 кастрычніка 2020). Праверана 26 кастрычніка 2025.