Імператар Сэйва
Імператар Сэйва (清和天皇) (10 мая 850 — 7 студзеня 881), 56-ы кіраўнік у гісторыі Японіі, правіў з 15 снежня 858 па 18 снежня 876[1]. Імя — Карэхіта (яп.: 惟仁)[1]. Мянушка — Мидзуно-о-но мікада (па месцы пахавання), Сасін[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стараннямі дзеда па матчынай лініі, Фудзівары-но Ёсіфусы стаў днаследным прынцам у абыход прынца Карэтаку (惟喬親王). Пасля смерці бацькі ў 858 годзе стаў імператарам ва ўзросце 8 гадоў, аднак рэальная ўлада дасталася яго дзеду, Ёсіфусе.
У 876 годзе нечакана адрокся ад прастола і сышоў у будыйскі манастыр, дзе і памёр праз 4 гады.
Дэвізы праўлення
[правіць | правіць зыходнік]Імператар правіў пад наступнымі дэвізамі[2]:
- Тэн’ан (857—859)
- Дзёган (859—877)
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Чацвёрты сын імператара Мантоку. Маці: Мэйсі або Акіракэйка (明子), дачка Фудзівары но Ёсіфусы (藤原良房). Малодшы зводны брат наследнага прынца Карэтака (惟喬親王) (844—897).
Дзеці:
- 868—949 Наследны прынц Садаакіра (惟喬親王) (Імператар Ёдзэй)
- 870—924 Наследны прынц Садаясу (貞明親王)
- ???-930 Спадчынная Прынцэса Ацука? (敦子内親王)
- ???-930 Наследны прынц Садамота (貞固親王)
- 873—916 Наследны прынц Садасумі (貞純親王) — бацька Мінамоты-но-Цунэмота, заснавальнік клана Мінамота, сёгуната Накамуры і сёгуната Асікагі
- 874—906 Спадчынная прынцэса Сікіка (識子内親王) сайгу
- 874—929 Наследны прынц Садатокі (貞辰親王)
- 875—916 Наследны прынц Садакадзу (貞数親王)
- 876—922 Наследны прынц Садаёры (貞頼親王)
- 876—932 Наследны Прынц Сада? (貞真親王)
Зноскі
- ↑ а б в Концевич 2010.
- ↑ Концевич 2010, с. 729.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Концевич Л. Р. Хронология стран Восточной и Центральной Азии. — М.: Восточная литература РАН, 2010. — 806 с. — ISBN 978-5-02-036350-2.
- История Японии / Под ред. А. Е. Жукова. — М.: Институт востоковедения РАН, 1998. — Т. 1. С древнейших времён до 1868 г. — 659 с. — ISBN 5-89282-107-2.
- Isaac Titsingh. Нихон одай итиран, или Обзор императорских правлений в Японии = Nipon o daï itsi ran, ou, Annales des empereurs du Japon. — P., 1834. — 460 p.