Імператар Сага
Выгляд
Імператар Сага (яп.: 嵯峨天皇 сага тэнно:) — 52-і імператар Японіі, які кіраваў з 8 мая 809 па 29 мая 823 года[3]. Імёны — Камі, Каміно[3].
Пад уплывам сінта, указам 818 года адмяніў смяротнае пакаранне; смяротнае пакаранне ў Японіі было ўведзена зноў праз тры стагоддзі, у 1156 годзе. Таксама забараніў ўжыванне мяса, за выключэннем птушкі і рыбы, гэтая забарона увайшла ў аснову японскай кухні аж да эпохі Мэйдзі.
Вялікі майстар каліграфіі. Паводле легенды, быў першым японскім імператарам, які піў чай.
Дэвізы праўлення
[правіць | правіць зыходнік]Сага кіраваў пад наступнымі дэвізамі[3]:
- Дайдо (806—810)
- Конін (810—824)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Концевич Л. Р. Хронология стран Восточной и Центральной Азии. — М.: Восточная литература РАН, 2010. — 806 с. — ISBN 978-5-02-036350-2.
- Isaac Titsingh. Нихон одай итиран, или Обзор императорских правлений в Японии = Nipon o daï itsi ran, ou, Annales des empereurs du Japon. — P., 1834. — 460 p. (фр.)