Індыйцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тадж-Махал — жамчужына мусульманскага мастацтва ў Індыі
Індуісцкая працэсія ў Індыі

Інды́йцы (англ.: Indians, хіндзі: भारतीयों) — палітычная нацыя, грамадзяне і выхадцы з Індыі, таксама агульная назва народаў Індыі. 9 ліпеня 2016 г. у самой Індыі налічвалася 1 327 094 040 чал.[1].

Вылучаюць некалькі соцен этнасаў. Перапісы ў Індыі не фіксуюць этнічны чыннік жыхароў, аднак вызначаюць мовы і рэлігіі насельніцтва[2]. Перапіс 2001 г. зафіксаваў 122 мовы і 234 дыялекты з колькасцю носьбітаў не меней за 10 000 чал.[3] У 2011 г.[4] 79.8% індыйцаў спавядалі індуізм, 14,23% — іслам, 2,3% — хрысціянства, 1,72% — сікхізм, 0,7% — будызм, 0,37% — джайнізм, 0,9% — іншыя рэлігіі (бахаізм, зараастрызм, сарнаізм і г. д.). Выключэнне складаюць так званыя даліт хіндзі: दलित), або прызнаныя касты і плямёны (англ.: Scheduled Castes, Scheduled Tribes) — прадстаўнікі этнічных і этнарэлігійных меньшасцяў, якія маюць пашыраныя правы для захавання сваёй ідэнтычнасці. У 2013 г. спіс даліт[5] налічваў 645 такіх груп.

Найстаражытны антрапалагічны субстрат складалі ведоідная, паўднёваіндыйская і паўднёваазіяцкія расы, пазней часткова выцеснены інда-міжземнаморскай. У выніку іх змяшэння ўзнікла мноства пераходных падтыпаў. Ведоідныя рысы найбольш яскрава праяўляюцца ў малых народаў Паўднёвай і Цэнтральнай Індыі, паўднёваазіякія — на паўночным усходзе краіны і прыгімалайскіх раёнах. На поўначы і ў цэнтральнай частцы Індыі пераважае насельніцтва, якое размаўляе на мовах індаарыйскай групы, на поўдні — дравідыйскай сям'і, у Цэнтральнай Індыі — мунда (аўстраазіяцкая сям'я), на поўначы жывуць горныя народы, якія размаўляюць на мовах цэнтральнай групы сіна-тыбецкай сям'і.

У 2 тысячагоддзі да н.э. пачаў фарміравацца індуізм, які ўвабраў у сябе мноства культаў абарыгеннага насельніцтва (Шывы, Крышны, багінь-маці, інш.). З'явіліся перапасылкі для фарміравання агульнаіндыйскай культуры. Тэндэнцыя называць усіх жыхароў Індыі адзіным словам, якое не было этнонімам, прасочваецца са старажытнаіранскіх надпісаў 6 ст. да н.э. і твораў старажытнагрэчаскіх аўтараў 3-4 ст. да н.э., паходзіць ад ракі Інд.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.176 — 178

Зноскі