Абарончае збудаванне
Выгляд
(Пасля перасылкі з Абарончыя збудаванні)
Абарончае збудаванне або фартыфікацы́йнае збудаванне — інжынернае збудаванне, прызначанае для укрытага размяшчэння і найбольш эфектыўнага прымянення зброі, ваеннай тэхнікі, пунктаў кіравання, а таксама для абароны войскаў, насельніцтва і аб'ектаў тыла краіны ад уздзеяння сродкаў паражэння праціўніка. Адрозніваюцца палявыя і доўгачасовыя. Распрацоўкай канструкцый, спосабаў ўзвядзення і выкарыстання палявых і доўгачасовых фартыфікацыйных збудаванняў займаецца фартыфікацыя.
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- Бартызана (Бартызан) (ад фр. — упартасць, атрад) у сярэднявечнай фартыфікацыі — вартаўнічая вежа, якая размяшчалася паміж двума вежамі на брустверы або парапеце абарончай сцяны. У бастыённых крэпасцях бартызана — вартаўнічая вежка на рагу бастыёна і іншых умацаванняў (іншая назва — кавальер).
- Тарас — клець са ствалоў дрэў, набітая камянямі. Імітацыя крэпасной сцяны.
- Дун — два плеценых плота, запоўненых паміж сабой шчыльна набітай зямлёй. Узводзіліся дуны на астравах шатландскіх і Ірландскіх балот. Пазней — любая каменная сцяна.