Інстытут сарабістыкі
Інстытут сарабістыкі | |
---|---|
Арыгінальная назва | в.-луж.: Institut za sorabistiku |
Сайт | sorb.philol.uni-leipzig.de/… (ням.) (англ.) |
Інстытут сарабістыкі (в.-луж.: Institut za sorabistiku) — назва вышэйшай навучальнай установы, якая дзейнічае ў межах філалагічнага факультэта Лейпцыгскага ўніверсітэта. Мэтай інстытута сарабістыкі з’яўляецца вывучэнне навуковай дысцыпліны, прысвечанай заходнеславянскаму народу лужычанаў, яго культуры, літаратуры, мастацкіх, гістарычных, этналагічных і грамадскіх пытанняў, верхнялужыцкай і ніжнялужыцкай моў і іх дыялектаў.
Інстытут быў заснаваны ў верасні 1951 года па ініцыятыве лужыцкага пісьменніка Міхала Наўкі. Першапачаткова называўся «Сербскім інстытутам». У інстытуце дзейнічала дзве секцыі: гісторыі, мовы і літаратуры. Да 1964 года першым дырэктарам інстытута быў лужыцкі фалькларыст і грамадскі дзеяч Павал Неда. У наступныя 30 гадоў, да 1992 года, дырэктарам інстытута быў лужыцкі прафесар і славіст Гінц Шустэр-Шэўц[1]. З 1967 года па 1982 год Інстытут сарабістыкі штогод арганізоўваў міжнародныя летнія Вышэйшыя курсы лужыцкіх моў і культуры Лужыцы. Пасля рэформы вышэйшай адукацыі ў ГДР 1968 года Сербскі інстытут быў перайменаваны ў Інстытут сарабістыкі.
На гэты момант Інстытут сарабістыкі з’яўляецца адзінай універсітэцкай установай, дзе рыхтуюць сарабістаў з вышэйшай адукацыяй. Выпускнікі Інстытута сарабістыкі атрымліваюць навуковыя ступені бакалаўра мастацтваў, бакалаўра педагогікі, магістра мастацтваў і магістра педагогікі. Выкладанне ў інстытуце вядзецца на лужыцкіх мовах.
У сваёй дзейнасці Інстытут сарабістыкі супрацоўнічае з Сербалужыцкім інстытутам, заснаваным у 1992 годзе.
На гэты момант дырэктарам інстытута з’яўляецца Эдвард Ворнар.
Зноскі
- ↑ Dietrich Šołta, Sonja Wölkowa, Prof. dr. dr. h.c. Hinc Schuster-Šewc 80 lět Архівавана 9 мая 2019., Lětopis 54 (2007) 1, 131—133
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. А. Гугнин. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней / Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений. — М., 1997. — С. 158. ISBN 5-7576-0063-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Інстытута сарабістыкі (верхнялуж.)