Інтэрсекс
Інтэрсекснасць[1], або інтэрсекс (ад англ.: intersex) — агульнае паняцце для акрэслення выпадкаў, калі ў чалавека анатомія рэпрадуктыўнай або палавой сістэмы не адпавядае агульнапрынятым вызначэнням мужчынскага ці жаночага полу, г.зн. уключае тыя ці іншыя прыкметы (уключаючы геніталіі, палавыя залозы і набор храмасом) абодвух палоў ці, наадварот, «не выражаны» па мерках прынятых крытэрыяў[2].
Інтэрсекс — абагульняючае паняцце, якое аб’ядноўвае шырокі спектр анатамічных варыяцый, сустраканых у прыродзе.
Паводле даных даследаванняў Універсітэта Брауна, частата нараджэння людзей з інтэрсекснасцю складае каля 1,7 % ад усіх народжаных[3].
Некаторыя інтэрсекс-варыяцыі — па першую чаргу, анатамічныя — выяўляюцца пры нараджэнні чалавека, іншыя робяцца заўважанымі толькі ў час палавога сталення ці нават пазней[4].
Інтэрсекснасць дае знаць пра сябе ў розных канфігурацыях чалавечай цялеснасці. Напрыклад, чалавек можа нарадзіцца са знешнімі прыкметамі жаночага полу, але пры гэтым мець унутраную анатомію, у большай меры адпаведнай мужчынскаму. Ці геніталіі чалавека ўяўляюць сабой «нешта сярэдняе» ад абодвух палоў, напрыклад, «дзяўчынка» можа нарадзіцца з значна большым клітарам ці без адтуліны ў похве, а «хлопчык» можа нарадзіцца з вельмі маленькім пенісам ці з машонкай, якая раздзелена так, што больш падобная на палавыя губы. Таксама можа сустракацца варыянт генетычнай структуры, калі некаторыя клеткі чалавека маюць ХХ-храмасомы, а некаторыя — ХY, ці XYY і XXY[5][6][2].
Інтэрсекснаць больш карэктнае паняцце за «ітэрсексуальнасць», якая мае ў сваім складзе паняцце «сексуальнасць», што ёсць адсылкай да сексуальнай арыентацыі. Але інтэрсекс — не пра арыентацыю, не пра гендэрную ідэнтычнасць, а пра біялагічныя варыяцыі. Інтэрсекс можа быць як гетэрасексуальным, так і гомасексуальным, і асексуальным[1].
Інтэрсексы з’яўляюцца аб’ектамі дыскрымінацыі грамадствам, і, у першую чаргу, прымусовага хірургічнага і медыцынскага ўмяшання, каб упісаць іх целы ў агульнапрынятыя бінарныя катэгорыі.
Прымусовае лячэнне інтэрсекс-людзей сёння прызнаецца парушэннем правоў чалавека. З адпаведнымі заявамі выступаюць міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі па правах чалавека і этыцы.[7] У 2015 годзе Мальта стала пешай дзяржавай, якая забараніла медычнае ўмяшанне па змене палавой анатоміі без згоды пацыента, у тым ліку ў адносінах да інтэрсекс-людзей.[8][9]
Зноскі
- ↑ а б «Есть ли жизнь за пределами гетеронормативности?», https://makeout.by
- ↑ а б «В защиту интерсексуальных людей» Архівавана 13 мая 2017., n-europe.eu
- ↑ «Справачны матэрыял интэрсэкс». Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
- ↑ Часто задаваемые вопросы Мы реальны: становление и развитие движения интерсекс прав человека. Astraea: Lesbian Foundation
- ↑ «Непатологизирующая интерсекс* терминология» Архівавана 11 верасня 2016. http://www.transcoalition.info/
- ↑ «Люди третьего пола», http://www.svoboda.org/
- ↑ Eliminating forced, coercive and otherwise involuntary sterilization. An interagency statement , World Health Organization, 2014
- ↑ Surgery and Sterilization Scrapped in Malta’s Benchmark LGBTI Law, The New York Times (1 April 2015)
- ↑ Malta passes law outlawing forced surgical intervention on intersex minors, Star Observer (2 April 2015)